beshankovichy.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Бешанковічаў Грамадства

25.08.2017 07:00

194 прагляда

13 каментароў

Святлана Калінкіна: Чаму ўкраінскі парад выклікае захапленне

У сталіцы Украіны адбыўся парад у гонар 26-й гадавіны незалежнасці Украіны. Чаму ўкраінскі парад выклікае камяк у горле, а беларускія — горкую іронію?

Па-першае. Парад у Кіеве праходзіў сапраўды ўрачыста. А гэта значыць, стрымана, як тое належыць дзяржаўнаму святу. Без кічу ў выглядзе сеялак-веялак-жывых пірамід са студэнтаў і студэнтак і ўрачыстага правозу ўнітазаў як найвышэйшага дасягнення айчыннай прамысловасці.

Па-другое. Украінскі парад — гэта было не проста перамяшчэнне шыхтоў, што чаканяць крок. Гэта быў парад, напоўнены сэнсам. На ім атрымлівалі залатыя зоркі новыя Героі Украіны. Урачыста, на вачах ва ўсёй краіны.

На ім атрымлівалі сцягі і назвы вайсковыя падраздзяленні. Імя караля Даніла, імя Чорных запарожцаў... Украінскія назвы, украінскія героі. Як слава нацыі, гонар нацыі, эстафета мужнасці і патрыятызму, якая ідзе праз стагоддзі...

У Беларусі такой практыкі проста няма. У нас Героямі Беларусі становяцца ў цішы кабінетаў. У нас чамусьці ёсць Венская дэсантная брыгада, Наўгародская, Тыльзіцкі полк... Але няма вайсковых падраздзяленняў імя Давыда Гарадзенскага, князя Вітаўта, Міхала Глінскага, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшкі...

Трэцяе.

Паклаўшы руку на сэрца: у каго ёсць упэўненасць, што беларуская армія будзе абараняць беларускі суверэнітэт, калі Расія раптам вырашыць, што тут, у нас, таксама крыўдзяць рускіх? Калі б здарылася нешта падобнае таму, што адбылося ў Крыме ці на Данбасе?

Ні ў каго такой упэўненасці няма. Ёсць толькі надзея.

А вось на парадзе ў Кіеве страявым крокам ішлі тыя, хто ўжо выразна вызначыўся, на чыім ён баку, і якую гатовы абараняць радзіму. Ішла армія, якая цяжка, з крывёю і вялікімі стратамі пазбавілася ад здраднікаў.

Нашай арміі, каб зразумець, хто ёсць хто, не трэба чакаць свайго Данбаса. Каб выявіць патэнцыйных здраднікаў, трэба перавесці сілавыя структуры на нацыянальную беларускую мову. Усе, хто не разумее, навошта гэта робіцца; усе, хто не падтрымае, запратэстуе, пачне супрацівіцца — патэнцыйныя здраднікі і ёсць.

Чацвёртае. Ва Украіны вельмі прыгожы гімн. Ва Украіны вельмі прыгожы сцяг. Гімн, які хочацца спяваць. Сцяг, які хочацца абараняць. У беларусаў такія сімвалы адабралі.

І даўно зразумела, што трэба вярнуць. Таму што без «Пагоні», без нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, без «Жыве Беларусь!», што ідзе ад сэрца, мы манкурты, трава пры дарозе розных імперый.

Без усяго гэтага ў нас няма ідэі, якая можа аб’ядноўваць.

«Мужнасць нараджае пераможцаў, адзінства нараджае непераможных», — сказаў сёння ў прамове на парадзе Пятро Парашэнка.

Дык вось, беларускія парады ў лепшым выпадку дэманструюць патэнцыял мужнасці, украінскі парад прадэманстраваў патэнцыял непераможнасці. А гэта велізарная розніца!

Ну і пятае. Прэзідэнт Украіны ў прамове на парадзе выразна пазначае курс, куды вядзе сваю дзяржаву — ў Еўрасаюз і НАТА.

Куды Лукашэнка вядзе Беларусь?.. Ён і сам не ведае. Проста вядзе — ад параду да параду.

Святлана Калінкіна, belaruspartisan.org
http://nn.by/?c=ar&i=196329

1 адзнака 5.0

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • #390 24.08.2017 23:32 @ [ без імені ]

    Захапленне? Сборище пидарасов! Я не хочу видеть Беларусь в составе этой ЛГБТ групы ! Сейчас в Украине вообще полная жопа.

    1. #391 25.08.2017 07:25 @ [ без імені ]

      Жопа там поменьше нашей. Но они встанут с коленей. А вот оскорблять народ не надо. Вы в своём глазу брёвнышко заметьте.

    2. #393 25.08.2017 14:55 @ [ без імені ]

      Там война, а тут нет. Считаешь, что там лучше, так вперед!

    3. #397 25.08.2017 18:47 @ [ без імені ]

      Мы и без войны вымрем, как мамонты.

  • #392 25.08.2017 12:43 @ [ без імені ]

    Самая боеспособная армия в Европе.

  • #394 25.08.2017 14:59 @ [ без імені ]

    Хохлы - это товарищи, которых большая часть людей не уважает. Престиж нации упал до рекордно низкого уровня. Цэж еуропа)

    1. #398 25.08.2017 20:52 @ [ без імені ]

      Да твои кацапы весь мир обхамили и свой народ в гнобят в РФ хуже фашистов. Габон...

    2. #402 26.08.2017 08:45 @ [ без імені ]

      Не трэба вешаць на ўвесь народ ярлык і тым больш абзываць... Фашыстаў хапае ў кожнай краіне. Калі меркаваць па Вашаму выказванню, то Вы іх тыповы прадстаўнік.

  • #395 25.08.2017 18:16 @ [ без імені ]

    Украина сделал свой выбор в сторону от совка и защищает его с оружием в руках против Росии. А имеют ли что защищать "антипидарасты"?..

    1. #396 25.08.2017 18:43 @ [ без імені ]

      Сваё ўтульнае карытца, дзе іх нядрэнна кормяць!

  • #399 25.08.2017 22:38 @ [ без імені ]

    А причём тут совок? Украина огромными темпами погружается в большую жопу. И если про это говорить, то значит "за совок"? В Украине нищета, коррупция и война и это она так ушла от " совка"?

    1. #401 25.08.2017 23:02 @ [ без імені ]

      Все это есть и в Беларуси. Про армию речь!!! Порошенко сказал, что костяк ВСУ создают 100 тысяч добровольцев. Добровольцы сами в армию пришли, Родину защищать! Это не ваше трусливое колхозное быдло, загнанное насильно в казармы из нищебродских семей алкашни, ползающие раком перед клоуном за миску перловой крупы. Пусть отменят призыв. И Добровольческую армию сколотят сами истинные белорусы, а не бомжи.

  • #400 25.08.2017 22:40 @ [ без імені ]

    В своём разгильдяйстве хорошо других винить. Одни винят Обаму, другие "совок".