beshankovichy.by

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Бешанковічаў Грамадства

12.09.2017 08:21

240 праглядаў

0 каментароў

Бешанковіцкае райпо аб’яднаюць з Шумілінскім

Такая думка прагучала 9-га верасня на сустрэчы ў Шуміліне кіраўніцы адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай з мясцовым насельніцтвам, адзначае газета «Савецкая Беларусь».

Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары гарадскога пасёлка Шуміліна, у асноўным тычыліся добраўпарадкавання, гандлю і сферы паслуг. Жыхар райцэнтра Тадэвуш Тарыма распавёў пра тое, што людзі даўно чакаюць, калі заасфальтуюць частка вуліцы Дубасарскага. Таксама ён не здаволены бедным асартыментам тавараў у крамах сеткі райпо і закрыццём гарадскіх лазняў. Старшыня райвыканкама Аляксандр СНАР паабяцаў, што ў траўні наступнага года праблемны ўчастак вуліцы будзе заасфальтаваны. Наконт іншых праблем растлумачыў:

- У райцэнтры прыйшлося зачыніць лазні. Яны былі ў аварыйным стане, але ў горадзе працуе аб'ект для аказання гэтых паслуг і карыстаецца попытам. Магчыма, нязручнасці для некаторых звязаны з адлегласцю, але грамадскі транспарт курсіруе туды без нараканняў. Што тычыцца гандлю, крамы райпо і напраўду саступаюць канкурэнтам. У агульным тавараабароце раёна іх доля складае 16 адсоткаў. Каб палепшыць працу мясцовых кааператараў, плануецца аб'яднаць іх з Бешанковіцкім райпо, якое гандлюе больш паспяхова.

https://www.sb.by

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты