beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

03.01.2017 17:32

318 просмотров

0 комментариев

Сёння ўночы беларусы змогуць пабачыць першы зорны дождж года

У ноч на 4 студзеня над Зямлёй з касмічнай хуткасцю праляціць метэарытны паток Квадрантыды, у выніку чаго можна будзе назіраць метэарытны дождж, паведамляюць інфармагенцтвы.

Метэарытны паток здараецца кожны год у перыяд з 28 снежня па 7 студзеня. Аднак на 3—4 студзеня прыпадае ягоны пік. У гэты перыяд за гадзіну можа пралятаць, паводле розных даных, ад 45 да 200 метэарытаў.

Спецыялісты ўдакладнілі, што сёлета пік Квадрантыдаў прыйдзецца на 4 студзеня ў 14 гадзін паводле мінскага часу. Па паведамленнях астраномаў, умовы для назірання метэарытнага дажджу будуць спрыяльнымі.

Небяспекі для зямлян такой метэарытны дождж уяўляць не будзе, бо большасць метэарытаў згарыць яшчэ ў атмасферы.

nn.by
http://nn.by/?c=ar&i=183165

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст