beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

05.01.2017 22:03

288 просмотров

0 комментариев

«Сталы засцілаем, Каляды спраўляем...» Як на Прыбайкаллі беларускія традыцыі шануюць (відэа)

Перасяленец з Беларусі Алег Рудакоў «фактычна ў адзіночку беларусізаваў вёску ў Іркуцкай вобласці». Ягоная цётка раней жыла ў вёсцы Дубраўка Бешанковіцкага раёна.

Алег Рудакоў з Полацка жыве зараз у вёсцы Андрушына Куйтунскага раёна Іркуцкай вобласці.

Як распавядае на старонцы Фэйсбука адзін з сяброў нашага суайчынніка,

Хіба з невялікім перабольшаннем, але Алег Рудакоў фактычна ў адзіночку беларусізаваў Прыбайкальле. За што атрымаў заслужанае прызнаньне ў выглядзе глядацкіх сімпатый па выніках онлайн-конкурсу нацыянальных аб’яднанняў Іркуцку.

Трэба сказаць, што Андрушына заснавана беларускімі перасяленцамі з Віцебскай і Гродзенскай губерній у 1903 годзе.

Відэа, якое мы прапануем вашай увазе, знята ў 2016 годзе, але актуальна і сёння, бо далёка не ў кожным мястэчку Беларусі можна ўбачыць такое відовішча. тут вам і Дзед, і Каза, Механоша з Варажбіткай. А на рэакцыю людзей паглядзець — проста сэрца радуецца. Дзівіцеся і атрымлівайце асалоду!

Трэба дадаць, што Іркуцкі беларускі клуб «Крывічы» ўдала працягвае нацыянальныя традыцыі, святкуючы і «Жаніцьбу Цярэшкі».

https://vkurier.by/82211

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст