beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

19.07.2017 07:00

190 просмотров

0 комментариев

У Асаўцы праходзіць Асавецкая археалагічная экспедыцыя

З 10-га ліпеня на Крывінскім тарфяніку за Асаўцом праходзіць чарговая археалагічная экспедыцыя. Як і летась ёю кірую Максім Чарняўскі, сын знакамітага даследчыка Міхася Чарняўскага.

Крывінскі тарфянік - адзін з найбольш унікальных археалагічных комплексаў неаліту — бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі і Ўсходняй Еўропы..

Ён размешчаны ў паўднёвай частцы Беларускага Паазер’я, на мяжы Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Тут знаходзяцца 10 археалагічных помнікаў 4-га – 2-га тыс. да н.э: Асавец 1, Асавец 2, Асавец 3, Асавец 4, Асавец 5, Асавец 6, Асавец 7, Крывіна 1, Крывіна 2, Крывіна 3. Усе яны або храналагічна наследуюць адзін аднаго, або суіснуюць у часе. У выніку ў рэгіёне магчыма стварэнне непарыўнай культурна-храналагічнай рэканструкцыі працягласцю каля 2-х з паловай тысяч гадоў.

За гэты час у рэгіёне мяняюцца 3 культуры – нарвенская, усвяцкая, паўночнабеларуская. Найбольш адметным момантам, які вылучае дадзены археалагічны комплекс ад іншых на тэрыторыі Беларусі, гэта тое, што восем з дзесяці вядомых тут помнікаў з’яўляюцца тарфяніковымі. Як вынік, культурны слой паселішчаў утрымлівае не толькі керамічныя і крамянёвыя артэфакты, звычайныя для іншых помнікаў гэтага часу, але і артэфакты з косткі, рогу, дрэва, кары, бурштыну. А гэта дае вельмі шмат дадатковых магчымасцяў для рэканструявання духоўнай і матэрыяльнай культуры, побыту старажытных жыхароў паўночнай Беларусі.

Археалагічнае даследаванне помнікаў Крывінскага тарфяніка пачалося ў 1934 годзе. З 1966 года ў рэгіёне працуе Міхал М. Чарняўскі, які выявіў паселішчы Асавец 2 – 7. З 1999 года да даследаванняў далучыўся Максім М. Чарняўскі. З гэтага ж часу вядзецца адлік валанцёрскай экспедыцыі “Асавец”, якая даследуе паселішчы Асавец 7 і Асавец 2.

Археалагічныя даследаванні праводзяцца экспедыцяй Інстытута гісторыі НАН Беларусі і маюць рэгулярны штогадовы характар, праходзяць у ліпені – жніўні. Калі вы жадаеце далучыцца да даследаванняў аднаго з найбольш выбітнага археалагічнага комплекса на тэрыторыі Беларусі – будзем радыя вас бачыць.

У 2017 г. экспедыцыя адбываецца з 10 па 30 ліпеня!
Калі маеце жаданне прыняць удзел у экспедыцыі, калі ласка, азнаёмцеся з умовамі і запоўніце заяўку.

http://asaviec.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст