beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

24.07.2017 07:25

189 просмотров

0 комментариев

Бешанковічы на «Славянскім базары ў Віцебску»

Больш за 70 работнікаў культуры Бешанковіцкага раёна прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах у рамках XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Ужо 13 ліпеня, у дзень адкрыцця фестывалю, ансамбль барабаншчыц "Рытм" Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцяга XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і ў першым міжнародным фестывалі-конкурсе мажарэтак і барабаншчыц, дзе стаў дыпламантам.

15 і 16 ліпеня на вуліцы Талстога ў Віцебску размясціўся падворак Бешанковіцкага раёна "У мястэчку над Дзвіной", які сустракаў удзельнікаў фестывалю гульнямі, песнямі, танцамі. І першым высокім госцем на нашай забаўляльнай пляцоўцы быў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які на 10 з плюсам балаў ацаніў афармленне і падачу нашага падворка. "Адразу відаць, што тут сабраліся сапраўдныя гаспадары і майстры сваёй справы, для каго культура - гэта лад жыцця і стан душы", - адзначыў Барыс Уладзіміравіч.

На Бешанковіцкі падворак зазірнуў таксама знакаміты акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расіі Анатоль Васільеў. Анатоль Аляксандравіч быў так здзіўлены гасціннасцю нашай карчмы, дзе гасцей частуюць традыцыйнымі "прысмакамі", залучаюць у ігрышчы і танцы, што не змог адмовіцца ад прапановы пакаштаваць стравы беларускай кухні. Не прайшла міма і дэлегацыя з Кітая. Госці з Паднябеснай надоўга затрымаліся на падворку і нават адчулі сябе крышачку беларусамі.

Адным словам, нашы работнікі культуры прыклалі максімум намаганняў, каб стварыць для жыхароў і гасцей горада святочны настрой і здзівіць сваімі талентамі. Працавала тэатралізаваная пляцоўка, праводзіліся гульнявыя праграмы. Знайшлося нямала жадаючых зрабіць сэлф з казачнымі героямі Катом Базіліо і лісой Алісай. Майстры раённага Дома рамёстваў падрыхтавалі выставу-кірмаш сваёй прадукцыі.

Члены народнага клуба беларускай нацыянальнай кухні і гульні "Бараболя" (Вярхоўскі СДК), клуба аматараў беларускіх нацыянальных напояў "Крамбамбуля" (ДУК "Бешанковіцкая ЦБС") і Паліцкі сельскі клуб частавалі жыхароў і гасцей фестывалю рознымі стравамі і напоямі. Цікавасць удзельнікаў культурнага форуму выклікаў і "Духмяны закуток", дзе траўніцы з Свечанского клуба-бібліятэкі і Палітаддзельскай бібліятэкі частавалі духмянымі чаямі, расказвалі пра традыцыі продкаў і сакрэты лячэння травой.

Музычнае суправаджэнне на Бешанковіцкім падворку ажыццяўлялі народны аркестр народных інструментаў Бешанковіцкай ДШМ, артысты РДК, Драздоўскага, Будзілаўскага, Бачэйкаўскага, Вярхоўскага СДК і народны ансамбль народнай песні "Ульяначка" Ульскага СДК.

Відовішчным атрымаўся і турнір народных танцаў сярод прадстаўнікоў усіх раёнаў вобласці. Больш за 70 танцавальных пар, у тым ліку і прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна, 15-га ліпеня паказалі свае ўменні на плошчы Свабоды. Таксама нашы землякі прынялі ўдзел у конкурсе сярод калектываў на адметны мясцовы танец.

16-га ліпеня культработнікі годна вытрымалі "экзамен" па абароне брэнда раёна "Бешанковіцкі кірмаш", а 17-га ліпеня прадстаўнікі РДК здзіўлялі ўсіх на свяце-конкурсе культарганізатараў "Пачынай з зарадкі кожны дзень!".

http://gztzara.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст