beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

27.07.2017 07:00

222 просмотра

0 комментариев

На Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) археолагі знайшлі лыжку, якой 4 тысячы гадоў

На Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) археолагі знайшлі лыжку ўзростам у 4 тысячы гадоў. Гэта першая лыжка позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі, што цалкам захавалася.


Фота: БелТА

Тарфянік змяшчае 10 археалагічных помнікаў IV-II тысячагоддзя да нашай эры. Дзякуючы гэтаму, археолагі маюць магчымасць рэканструяваць тут жыццё старажытных беларусаў напрацягу амаль 3,5 тысяч гадоў без перапынкаў.

З 10 па 30 ліпеня на помніку Асавец-2 (недалёка ад вёскі Асавец) праходзіць экспедыцыя, якой кіруе старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі. "Зробленая [лыжка] з косткі жывёлы, хутчэй за ўсё, з тазавай часткі. Калі правесці падрабязны аналіз, магчыма, будзе знойдзена напаўненне ў порах, якое дазволіць даведацца, што менавіта гэтай лыжкай елі", распавядае археолаг.

Уладальнік лыжкі трымаў яе правай рукой.

Іншыя знаходкі экспедыцыі — амулеты, падвескі з зубоў і іклаў жывёл, касцяныя і бурштынавыя пацеркі, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі стрэл, шыла, рыбалоўны кручок і мноства керамічных сасудаў, уключаючы глечык, які атрымалася сабраць амаль цалкам.



https://euroradio.fm

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст