beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

26.08.2017 19:13

145 просмотров

0 комментариев

У Полацку ўсталявалі помнік беларускай дзяржаўнасці, які ўрачыста адкрыюць 2 верасня

У Полацку недалёка ад Сафійскага сабора ўсталявалі памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Працы па мантажы помніка пачаліся ўчора, 25 жніўня. Урачыстае адкрыццё запланавана падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці, якое адбудзецца 2 верасня.

Аўтар памятнага знака — мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Твор увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога — ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу.

На шчытах, злучаных у адзіную звязку, знаходзяцца партрэты знакамітых гістарычных асоб — ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. На адваротным баку скульптар размясціў ключавыя падзеі станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Знак вышынёй 5,5 метра адлілі ў бронзе ў сталіцы. Вага манумента разам з валуном, на якім ён стаіць, — амаль 8 тон, паведамляе TUT.by


Фота: Андрэй Бухавецкі

http://euroradio.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст