beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

31.08.2017 18:50

136 просмотров

0 комментариев

Як адсвяткуюць Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Праграма

У першыя выхадныя верасня Полацк будзе «гуляць дык гуляць». Горад адсвяткуе 1155-годдзе, стане сталіцай Дня беларускага пісьменства, прымеркаванага да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання, а таксама ў шосты раз прыме фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон». Самыя яркія моманты гэтых мерапрыемстваў — у афішы TUT.BY.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фэст сярэднявечнай культуры «Рубон»

Калi: 1 верасня (з 19.00, урачыстае адкрыццё — 21.00), 2 верасня (з 12.00) i 3 верасня (з 6.30)

Дзе: паркавая зона Кургана Бессмяротнасці

Уваход: вольны

На фэсце «Рубон» кожны зможа патрапіць у мінулае, падзівіцца майстэрству лучнікаў, моцы і адвазе ўдзельнікаў рыцарскіх турніраў, адчуць, як займае дух лязгат зброі на бугуртах. На Дзвіне з’явяцца дракары — сапраўдныя сярэднявечныя караблі. Самыя смелыя змогуць падняцца ў неба на паветраных шарах ці геракоптарах.

Падрабязнасцi — на сайце.

Піратэхнічнае шоу Terra Incognita

Калi: 1 верасня, з 21.00

Квiткi: 5 рублёў

Піратэхнічнае шоу пройдзе з удзелам калектываў з Беларусі і Расіі: The SHOW JOKERS, KRESIVA, ILLIZIYM, IRISAN, «Элементаль», «Лабараторыя Механік», «Полацкі зьвяз».

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

1 верасня, пятніца

11.00−13.00 — у рамках гістарычнай рэканструкцыі «Падарожжа ў школу мінулага: адзін дзень з жыцця гімназісткі XIX стагоддзя» пройдуць урокі: «Беларуская мова і літаратура», «Замежная мова», «Дамаводства», «Мастацтва». Баль гімназістак.

Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33).

11.00−15.40лабараторыя вынаходніцтваў «Планета Крэатыў у Полацку»: 3D-лабараторыя (мадэляванне, прататыпіраванне, друк) i віртуальная рэальнасць «Напоўні свет творчасцю».

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

11.00−15.40спектакль «Дзіўны сон», квэст-гульня «Дарогамі Скарыны», інтэрактыўны музейны занятак, майстар-клас мастака-ілюстратара, флэшмоб«Любімая кніга» і іншыя мерапрыемствы

Дзе: Дзіцячы музей (вул. Ніжне-Пакроўская, 46).

11.00−15.40фотакрос «Полацк чытае!», квэст «Мы — нашчадкі Скарыны», пазл чытацкіх пераваг «Мая любімая кніга» i турнір «Рыцар слова».

Дзе: СШ № 10 (вул. Францыска Скарыны, 25).

11.00−15.40выставачная панарама «Скрозь прызму часу», фотагалерэя«Перагортваючы старонкі кніг», экспазіцыя «Пісьмо нашчадкам».

Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку.

11.00−15.40 — у межах тэатральна-гістарычнай замалёўкі «Вялікі асветнік» адбудзецца баль.

Дзе: пляцоўка каля помніка героям Айчыннай вайны 1812 года (пл. Свабоды).

11.00−15.40гульнявая праграма «Літаратурны дыліжанс», РR-акцыя «Кніга для нашчадкаў», арт-дворык «Чароўны дотык», выстава плакатаў, аформленых у стылі старадаўніх кніг.

Дзе: пляцоўка каля помніка Еўфрасінні Полацкай (вул. Талстога, 6).

11.00−15.40праект «Музычная скарбонка» прадэманструе 2 блокі. У «гістарычным» ансамбль барабаншчыц, флейтыстаў выканаюць творы з «Полацкага сшытка». У «сучасным» слухачы пачуюць, у прыватнасці, народны ансамбль настаўнікаў «Настрой».

Дзе: пляцоўка каля памятнага знака «Геаграфічны цэнтр Еўропы» (алея на пр. Францыска Скарыны).

14.30−16.00фінал інтэрнэт-праекта «Вулічны буккросінг»; iнтэрактыўныя пляцоўкі «Друкар — мая прафесія», «Скарынаўскі квэст» i іншыя.

Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7).

16.00−18.00інтэрактыўнае шоу ў онлайн-рэжыме «Галерэя ажылых карцін. Рэха Скарынаўскай эпохі», прэзентацыя дызайн-калекцыі «Скарынаўская азбука»; тэатр гістарычнай мініяцюры «Зварот да нашчадкаў: ад Прадславы да Сымона»; прэзентацыя арт-аб'екта лапікавага шыцця «Палатно дружбы», лазернае шоу«Полацк вітае гасцей».

Дзе: Палац культуры «Полацк-Шкловалакно» (вул. Юбілейная, 7).

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

2 верасня, субота

11.00−12.00урачыстае шэсце, прысвечанае 1155-годдзю Полацка, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню беларускага пісьменства.

Дзе: вуліца Юбілейная — вуліца Камуністычная — вуліца Еўфрасінні Полацкай — плошча Свабоды.

11.00−20.00фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі.

Дзе: плошча Францыска Скарыны.

10.00−20.00выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў.

Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны.

10.00−20.00свята-фэст беларускай кухні.

Дзе: праспект Францыска Скарыны.

12.00−14.00урачыстае адкрыццё Дня горада. Святочны канцэрт.

Дзе: плошча Свабоды.

15.00−17.00фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў«Жывая класіка», на які дзеці з усёй краіны прыедуць чытаць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15).

17.00−18.00канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле».

Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1).

18.00−18.30урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці».

Дзе: пляцоўка каля Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1).

18.30−19.00урачыстае адкрыццё культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая».

Дзе: Сафійскі сабор (вул. Замкавая, 1).

20.00−22.00урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства: мастацка-тэатралізаваная дзея «Беларускі шлях» з удзелам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь; лазернае шоу.

Дзе: плошча Свабоды.

16.00−17.30 — «Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

17.30−19.00хрэсны ход ад сабора Пакрава Прасвятой Багародзіцы да Богаяўленскага сабора, малебен.

Дзе: праспект Францыска Скарыны, 48; вуліца Ніжне-Пакроўская, 24.

23.30−2.30 — моладзевая дыскатэка.

Дзе: плошча Свабоды.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

3 верасня, нядзеля

8.30−10.00Боская літургія, пасадка Сада малітвы.

Дзе: Богаяўленскі сабор (вул. Ніжне-Пакроўская, 24).

10.00−18.00фестываль кнігі і прэсы. Праект «Друкарскі двор XVI стагоддзя». Гандаль кнігамі.

Дзе: плошча Францыска Скарыны.

11.00−18.00 — выстава-продаж сувеніраў, майстар-класы рамеснікаў.

Дзе: алея на праспекце Францыска Скарыны.

12.00−12.20гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.

Дзе: ля будынка ЗВЭС (пр. Францыска Скарыны, 32).

13.00−14.00уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

14.00−14.30урачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці.

Дзе: плошча Свабоды.

13.00−14.30монаспектакль «Беларусь. Дыдактыка» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Дзе: Полацкі каледж ВДУ імя П. Машэрава (вул. Еўфрасінні Полацкай, 26).

17.00−19.30 — у рамках адкрыцця глядзельнай залы гарадскога Палаца культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Легенда пра князя Усяслава», якую рыхтуе заслужаны аматарскі калектыў Беларусі тэатр «Пілігрым».

Дзе: гарадскі Палац культуры (вул. Гогаля, 15).

15.00−16.00прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» у выкананні Ксеніі Пагарэлай.

Дзе: канцэртная зала Сафійскага сабора (вул. Замкавая, 1).

14.00−18.00малодзевае свята-фэст «Мы — у тэме!». Прэзентацыя брэнда«Полацк — моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь — 2017». Рэтра-праект «Гісторыю памятаем, будучыню творым».

Дзе: каля помніка Сімяону Полацкаму.

20.00−22.00канцэрт майстроў мастацтваў «Залатая калекцыя беларускай песнi».

Дзе: плошча Свабоды.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Выставы

2−3 верасня (11.00−20.00) — выстава «Горад у макетах».

Дзе: зялёная пляцоўка каля помніка Р. Кандраценку.

2 верасня (14.30−15.30) — адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Дзе: Мастацкая галерэя (вул. Стралецкая, 4а-4).

2 верасня (14.00−14.30) — прэзентацыя выдання Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору ААТ «Белгазпромбанк». 14.30−15.00 — адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі).

Дзе: Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).

3 верасня (12.00−13.00) — выстава аднаго дня: прэзентацыя серыі памятных манет«Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

Дзе: стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (Домік Пятра I) (вул. Ніжне-Пакроўская, 33).

Фота: Ігар Мацьвееў

Спорт

12.00−15.00 — футбольныя матчы, велагонкі.

Дзе: стадыён «Спартак» (вул. Стралецкая, 10а).

12.00−15.00 — свята спартыўных адзінаборстваў.

Дзе: спорткомплекс «Алімпіец» (вул. Зыгіна, 59а).

Падрабязная праграма свята — па спасылцы на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Читать полностью: https://afisha.tut.by/news/kaleidoscope/558008.html

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст