beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

08.07.2019 14:33

175 просмотров

0 комментариев

Пад Лепелем археолагі знайшлі астанкі чалавека эпохі неаліту

Унікальная знаходка — астанкі чалавека эпохі неаліту — выяўленыя пад Лепелем.

Экспедыцыя пад кіраўніцтвам супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максіма Чарняўскага падчас раскопак у вёсцы Верабкі Лепельскага раёна выявіла астанкі чалавека эпохі неаліту Бронзавага века.

Археолаг і валанцёры даследуюць стаянку Бярэшча-1 эпохі неаліту - Бронзавага веку, якая датуецца канцом IV - I паловы II тысячагоддзя да нашай эры. На помніку таксама выяўлена вялікая колькасць археалагічнага матэрыялу: рэшткі посуду, крэмневыя і касцяныя прылады працы.

Зараз на гэтай мясцовасці - тарфяны масіў. У далёкім мінулым на гэтым месцы было возера, на ім - астраўкі, дзе знаходзіліся паселішчы людзей. Сам факт знаходжання парэшткаў чалавека ўнікальны для Беларускага Паазер'я, Віцебшчыны. Пра гэта паведаміў Максім Чарняўскі:

- Мы выявілі асобна ляжачыя астанкі маладога чалавека ці падлетка. Невядома, ён быў пахаваны ці над ім выкананы нейкі абрад. Пахаванняў таго перыяду да гэтага часу выяўлена не было. Але гэтая мясцовасць захоўвае не толькі касцяныя астанкі. Унікальнасць гэтага помніка яшчэ і ў тым, што мы выявілі бурштынавае ўпрыгожванне першай паловы трэцяга тысячагоддзя да нашай эры. Гэта камень арганічнага паходжання, ён мае ўласцівасці раскладацца ў глебе, і тое, што ён захаваўся - рэдкасць. Гэта пятае ў Беларусі месца, дзе быў знойдзены бурштын (раней яго знаходзілі на мяжы Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў, пад Ваўкавыскам і ў Падняпроўі).

Удзельнікі экспедыцыі знайшлі таксама так званае «кухонны смецце» - косткі рыбы, мядзведзя, лася, бабра, лісы. Гэта сведчыць аб тым, што тут людзі займаліся паляваннем, рыбалоўствам, заснавалі земляробства і жывёлагадоўлю.

У складзе экспедыцыі працуюць настаўнікі і навучэнцы Слабадской ясляў-сада-сярэдняй школы Лепельскага раёна, гімназіі горада Лепеля, Бычыхінскай школы Гарадоцкага раёна, маладыя людзі з Барысава, Наваполацка, сярод іх ёсць дзяўчына з Прагі. Без удзелу школьнікаў экспедыцыя не ўдалася б, адзначаюць даследчыкі.

Аўтар: Таццяна Салаўёва. Фота прадстаўлена удзельнікамі экспедыцыі.

Последние новости