beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

08.08.2019 16:19

943 просмотра

0 комментариев

Пад Ушачамі знайшлі рэзідэнцыю полацкіх князёў, дзе мог бываць Усяслаў Чарадзей

Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяды ва Ушацкім раёне выявілі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае БелТА.

Археалагічная экспедыцыя ідзе трэці тыдзень.

Каманда, якая адшукала рэзідэнцыю полацкіх князёў. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Гісторык Васіль Варонін ў свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя, якія месціліся тут, могуць быць спадчынай больш ранняга перыяду. «Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія дамініальные валоданні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца», - распавёў археолаг Марат Клімаў.

Спецыялісты выявілі печ, кніжную зашпільку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку.

Кніжная зашпілька ХІІ стагоддзя. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Знаходкі сведчаць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

«Падобныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем ўпершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам.

Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей «, - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Тут знайшлі чалавечыя парэшткі. Фота з фэйсбука Марата Клімава.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжая рэзідэнцыя была спаленая. Тут знайшлі чалавечыя парэшткі, пакуль невядома, якога перыяду.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=235175

Последние новости