beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

10.09.2019 21:03

250 просмотров

0 комментариев

Верасьнёўская Дзьвіна ў Бешанковічах (фота)

У першыя восеньскія дні Дзьвіна ў Бешанковічах раскашуе пад сонцам. Яе нетры люструюць блакіт нябёсаў, а хвалі крыху размываюць прыгожыя адбіткі малюнкаў берагоў.

І ўсё ж подых восені на дзьвінскіх берагах ужо адчувальны. Ярка-зялёная лістота пацьмянела, у ёй з'явіліся пасмачкі жоўтага.

Прыбярэжныя лазьнякі, якія адрасьлі за лета, выглядваюць сваімі цікаўнымі галовамі і нешта шэпчуцца з ветрам. Той няўрымса не пасядзіць ні хвілінкі спакойна: то падчэпіць іх збоку, то скубане за чубы.

А ўвогуле вада супакойвае. Прыносіць у думкі лад і парадак.

Маеце душэўны неспакой? Прыходзьце, пагаварыце з ракай. Яна суцешыць і супакоіць, дапаможа вырашыць любую праблему.

Г.Станкевіч

Последние новости