beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

13.01.2020 19:01

218 просмотров

0 комментариев

Стаянка машыны ў мінскім аэрапорце абышлася даражэй за адпачынак у Егіпце

Стаянка аўтамабіля ў Нацыянальным аэрапорце Мінск абышлася турыстам даражэй за адпачынак у Егіпце. Як інфармуе TUT.by, з-за сваёй няўважлівасці сям’я беларусаў атрымала рахунак за паркоўку на 2780 рублёў.

Еўрарадыё

Яны адляталі ў Егіпет на 11 дзён і ўначы паставілі легкавік на платную стаянку аэрапорта, і не зразумелі гэтага (у цемры не заўважылі шчыт з тарыфамі). Яна бясплатная толькі першыя 20 хвілін, кожная наступная гадзіна каштуе 10 рублёў. Аўтамабіль прастаяў на паркоўцы 11 дзён і 14 гадзін.

Пасля вяртання з адпачынку муж і жонка былі ў шоку, калі даведаліся суму. Плаціць яны адмовіліся — у іх проста няма такіх грошай. Верагодна вяскоўцаў чакае суд.

https://euroradio.fm


Последние новости