beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

25.02.2020 18:48

1393 просмотра

0 комментариев

Здаецца, у Іране з каранавірусам вялікая бяда. Лепш не ездзіць таксама ў Італію

У Кітаі эпідэмія каранавіруса пайшла на спад, але ўзніклі тры новыя вялікія агмяні заразы. Гэта Паўднёвая Карэя, а таксама бліжэйшыя да нас Італія і Іран.

У Італііі за два дні колькасць выяўленых хворых падскочыла да трох соцень. Першая пляма выяўленая на мяжы Ламбардыі і Венета на поўначы, але выпадкі зафіксаваныя ўжо ў розных правінцыях. Людзі, якія прыехалі з Італіі, прывезлі немач на Канары, у Харватыю, Аўстрыю і Швейцарыю.

Сітуацыя ў Іране выглядае самай небяспечнай. Туды заразу завёз чаўнок, які па справах наведваў Ухань. Агмянём эпідэміі тут стаў святы для шыітаў горад Кум, але хвароба выплеснулася за яго межы.

Афіцыйна ўлады Тэгерана паведамляюць пра 15 памерлых, сотню пацверджаных выпадкаў і 300 сотні шпіталізаваных, але дэпутат парламента ад Кума заявіў, што памерлых у яго на радзіме ўжо 50.

Іран — дзяржава закрытая. Паказальны факт, аднак, гэта хвароба намесніка міністра аховы здароўя, які каардынаваў барацьбу з інфекцыяй. Учора на прэс-канферэнцыі ён кашляў і, здавалася, задыхаўся. А сёння ён паведаміў, што ў яго выяўлены каранавірус.

Ён адчувае сябе нармальна, напісаў ён, і лёг у інфекцыйную бальніцу.

Памер праблемы ў Іране паказвае той факт, што ўжо ў шасці краінах выяўленыя людзі, якія заразіліся вірусам на персідскай зямлі. Гэта дзяржавы ад Канады да Арабскіх Эміратаў. Такая масавасць не можа не быць вынікам таго, што эпідэмія ў Іране зайшла далёка. Здаецца, улады гэтай тэакратычнай дзяржавы замоўчвалі праблему перад выбарамі, якія там прайшлі на мінулым тыдні.

Італія блакавала дарогі да паселішчаў, дзе зафіксавана асабліва шмат выпадкаў віруснай пнеўманіі.

Большасць краін-суседак Ірана спынілі транспартнае злучэнне з гэтай краінай.

Сяргей Гезгала; фота Wikimedia Commons


https://nn.by/?c=ar&i=246699

Последние новости