beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

30.07.2020 14:07

339 просмотров

0 комментариев

У Вуле зноў гараць ліхтары вулічнага асвятлення. Але на большае сродкаў, відаць, няма...

З жыхарамі аграгарадка Вула сустрэліся старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч і яе намеснік Генадзь Філіпенка. Калі меркаваць па фотаздымках, на тую сустрэчу ў Вуле прыйшло каля 30 чалавек.

Перад выбарамі мясцовая ўлада Бешанковіцкага раёна паказвае незвычайную актыўнасць. Адбываюцца паездкі па раёне, сустрэчы з жыхарамі. Але ж людзей на сустрэчы прыходзіць нягуста, а пытанні паўсюль задаюцца адны і тыя ж: дрэнны стан дарог, пабіты асфальт на вуліцах, адсутнасць добрых ходнікаў.

І ў Вуле ўзнімаліся аналагічныя пытанні. Як прапаноўвае іх вырашаць улада? Працытуем «Зару»: «Зразумела, што, каб былі нейкія зрухі ў гэтым напрамку, патрэбны фінансы. Але ж і самім вяскоўцам трэба прыкласці руку, каб іх аграгарадок стаў прыгажэй і ўтульней. Разам любую справу можна асіліць. На гэтым зрабіла акцэнт Г. У. Унуковіч, паабяцаўшы, што 9 тысяч рублёў, атрыманых ад продажу зямельнага ўчастка, будуць перададзены Ульскаму сельвыканкаму на развіццё і добраўпарадкаванне Улы.»

Ну а тым, што зноў пачалі гарэць ліхтары вулічнага асвятлення, вуляне былі вельмі задаволеныя.

http://www.gztzara.by/2020/07/vstrechi-v-trudovyh-kollektivah-prodolzhajutsya/

Последние новости