beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

08.02.2021 20:09

232 просмотра

0 комментариев

Сёння 211-я гадавіна нараджэння Івана Фаміча Хруцкага, чыя радзіма — мястэчка Вула Бешанковіцкага раёна

З гэтай нагоды прапануем вам артыкул з Вікіпедыі аб ягоным жыцці і творчасці.

Iван Фаміч Хру́цкі (польск.: Jan Chrucki; 8 лютага (27 студзеня) 1810, м. Ула, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бешанковіцкі раён — 13 студзеня (1 студзеня) 1885, маёнтак Захарнічы (каля Полацка), Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер Віцебская вобласць) — мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе[1].

Біяграфія

Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Беларус[2][3]. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэя, па сканчэнні якога паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся 9 гадоў. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Ён таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781–1829), англійскага жывапісца, які працаваў у 1818–1828 гадах у Расіі.[4]

Партрэт невядомай аўтарства І. Хруцкага на паштовай марцы Беларусі

Мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі, а таксама быў узнагароджаны залатым гадзіннікам ад цара Мікалая I. У 1839 годзе І. Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў, пасля чаго вярнуўся на радзіму. З 1845 года жыў і працаваў у сваім маёнтку Захарнічы.

У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. Мастацкі стыль І. Хруцкага хутка займеў шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю нацюрморта ў Расійскай імперыі. Таксама І. Хруцкі з’яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады. Тады ж у творчасці мастака пачынаецца перыяд рэлігійных твораў.

Нацыянальнасць

Нацыянальнасць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасці ад крыніцы, як беларуская[5], польская[6] або руская. Прычынай з’яўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спецыфічнасць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасці, беларус па месцы нараджэння, канчаткова сфарміраваўся ў плыні рускай акадэмічнай школы[7]. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкреслівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры не толькі Беларусі[8]. Таксама Беларуская энцыклапедыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасць звязаная з мастакім жыццём Беларусі і Расіі[9]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як рускага мастака, аднак без разтлумачэння, ці справа ў нацыянальнасці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[10].

Сям’я

Партрэт цесця Ксаверыя Бямбноўскага

У 1845 годзе ажаніўся з Ганна з Бямбноўскіх (1822-?), дачкой уладальніка суседняга фальварка Навагуршчына Ксаверыя Бямбноўскага, капітана арміі Касцюшкі, і Аляксандры з Цыбульскіх. Жонка Хруцкага паводле адной з версій намалявана на палатне мастака «Партрэт невядомай» (1830-я). Ганна Ксавер’еўна перажыў мужа на некалькі гадоў, але дакладны год яе смерці невядомы.

Радавое пахаванне Хруцкіх уЗахарнічах
Пахаваны нафамільных могілках уЗахарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобл.). Праваруч магілы Івана Хруцкага пахаваныя ягоная жонка Ганна зБубноўскіх, сын Восіп Іванавіч, унучка Алена, ітаксама мастачка праўнучка Ядвіга Аляксандраўна Мацяеўская.

    

Спасылкі

  1. Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 633.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: — канец ХVIII — пач. ХХ ст. — Мн., 1989. — С. 76-82.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Вакар Л. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага / Л. Вакар // Мастацтва. — 2000. — № 11. — С. 30-34.
  • Панышына І. Творы І. Ф. Хруцкага ў Польшчы / І. Панышына // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 20-22.
  • Шапашнікава А. «Майстар па жывапісе садавіны і гародніны» Пра творчасць Івана Хруцкага / А. Шапашнікава // Роднае слова. — 2000. — № 2. — С. 89-91.
  • Кузнецов С. О. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия. Л., 1990. С.82-99.
  • Вариант статьи на польском языке: Kuznecow. S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego ’artysty srednego’// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 133. — 496 с. — 8 000 экз. (На белрус. мове)
  • Знаменитые русские художники: Биографический справочник. — СПб.: Азбука, 2000. — 400 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6
  • Белы, А. Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі// Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 32-35. ISBN 2617-2305
  • Людміла Вакар. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага // Віцебск

  • Іван Хруцкі. 1810–1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.

  • Ivan Khrutsky (анг.)

  • http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/k-200-letiyu-i.f.-xruczkogo

  • Іван Хруцкі. 1810–1885: Альбом-каталог / склад. І. М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.

  • Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture

  • Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810–1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810–1885) (ros.). Krossword-Kafie.

  • Год Івана Хруцкага

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.

  • https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%B2%D0%B0%D0%BD_%D0%A4%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%87_%D0%A5%D1%80%D1%83%D1%86%D0%BA%D1%96

    Последние новости