beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

24.01.2015 10:08

3933 просмотра

0 комментариев

Новая кніга вершаў Алеся Бабаеда

Выйшла з друку новая кніга вершаў вядомага бешанковіцкага паэта Алеся Бабаеда. Яна называецца «Каля чыстых крыніц».

Кнігу склалі вершы, якія апяваюць родны край, жыццё, каханне, вернасць сяброўству. Наклад кнігі склаў 100 асобнікаў.

Прапануем Вам адзін з вершаў з гэтага зборніка:

Пасля зімы

Пасля доўгай і нуднай зімы,

Пасля лютаўскіх белых завеяў

Бы наноў нараджаемся мы,

Хоць з гадамі старэем, старэем.

Але як гэта хораша — зноў

Абуджэнне зямное убачыць

І пад клёкат вясёлы буслоў

Што-нібудзь у жыцці перайначыць.

Перайначыць зімовы спакой

На вясновы настрой апантаны.

І чаромхавы пах над ракой

Вам асветліць душу нечакана.

Перайначу самоту й тугу.

Буду верыць нязбыўнаму цуду.

Перайначыць свой лёс не змагу,

А любоў да Радзімы — не буду.

Аўтар артыкула: Г.Станкевіч

Последние новости