09.01.2020
Культура
2651 просмотр
У вёску Маркова, што блізу Маладзечна, увечары 7 студзеня завіталі калядоўшчыкі: з Казой, Чортам і нават Мішкам вучоным — кіем хрышчоным. З песнямі і пляскамі яны прайшліся па вуліцах і зайшлі ў некаторыя хаты. Лічыцца, што калядоўшчыкі прыносяць у хаты дабрабыт, здароўе і багацце.