beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

03.01.2017 00:03

238 просмотров

0 комментариев

Фінляндыя з размахам святкуе 100-годдзе аддзялення ад Расіі

Больш за сто тысяч чалавек сабраліся 1 студзеня ў Хельсінкі на канцэрт, каб адзначыць пачатак урачыстасцей з нагоды 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі. Людзей віталі прэм’ер-міністр краіны Юха Сіпіля, каля трохсот артыстаў, а ў завяршэнне над залівам Тоёлёнлахці прагрымеў салют.

Святочныя мерапрыемствы завершацца 6 студзеня, у дзень, калі фінскі парламент абвясціў у 1917 годзе незалежнасць.

У адрозненне ад краін Балтыі, у 1940 Фінляндыя вырашыла супраціўляцца Савецкаму Саюзу, калі той дзяліў з Гітлерам Усходнюю Еўропу. Краіна вынесла дзве цяжкія вайны, страціла частку тэрыторыі (Карэлію), але захавала незалежнасць. Дзякуючы гэтаму за наступныя дзесяцігоддзі ў свіам развіцці яна на парадак абагнала сваіх акупаваных суседзяў з Эстоніі і Латвіі.

Беларусь абвясціла сваю незалежнасць на год пазней за Фінляндыю, 25 сакавіка 1918-га, але не здолела ўтрымаць, бо не паспела ўтварыць уласнага войска.

Варта адзначыць, што афіцыйныя ўлады Беларусі практычна абмінулі ўвагай 25-годдзе абвяшчэнне незалежнасці ад СССР, якое адбылося ў 1991 годзе.

СГ
http://nn.by/?c=ar&i=183125

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст