beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.04.2017 09:34

1100 просмотров

1 комментарий

У Бешанковічах наводзяць пантонны мост (фота)

Як можна меркаваць з фотаздымкаў, за тыдзень да Вялікадня мост напалову гатовы. Верагодна, што рух па мосце адкрыюць на наступным тыдні.

А пакуль што прыдзвінцы мусяць быць задаволеныя лодачнай пераправай, якая працуе тут ужо цэлы месяц.

Вялікая вада сёлета не з'явілася перашкодай да вайскоўцаў, якія штогод наводзяць мост і падтрымліваюць яго эксплуатацыю.

Перад выездам на мост знакі, якія б сведчылі, што руху праз раку яшчэ няма, адсутнічаюць.

Заезд на мост з Боку Бешанковічаў гатовы.

Застаецца прыстыкаваць колькі пантонаў, і мост дакранецца да шумілінскага берага.

Адпачынак перад апошнім намаганнем.



Г.Станкевіч, здымкі 8-9.04.2017

Последние новости