beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

14.05.2017 07:00

1012 просмотров

4 комментария

Леанід Пянькоўскі: 9 гадоў у Бешанковіцкім раёне як чарговы этап у кар’еры

Пра тое, што Леанід Пянькоўскі знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніка краіны, сведчылі і сведчаць шматлікія факты. Прыкладам, у 2012 годзе ён быў уганараваны званнем «Чалавек года».

А ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года за шматгадовую плённую працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Леаніду Пянькоўскаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Пра станоўчыя адносіны да яго А. Лукашэнкі гаворыць і тое, што ў чэрвені мінулага года Л.Пянькоўскаму як дэлегату прадставілі слова на V Усебеларускім народным сходзе, дзе ён між іншым сказаў:

«За апошнія 5 гадоў пры падтрымцы дзяржавы і прыцягненні уласных сродкаў у сельскагаспадарчую вытворчасць Бешанковіцкага раёна інвесціравана 441 мільярд рублёў.
Пабудавана і рэканструявана 30 малочнатаварных ферм, у тым ліку 7 — з даільнымі заламі, 1 комплекс па вырошчванні цялушак на 1200 галоў, пабудаваныя сучасныя інкубаторый і птушнікі па вырошчванні куранят-бройлераў. На 60% пераабсталяваны машынна-трактарны парк, набытыя стацыянарныя і перасоўныя зернесушыльныя комплексы.

Гэта дало магчымасць забяспечыць прырост вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі амаль у 6 разоў, у тым ліку вытворчасць збожжа — у 1,9 разы, малака — у 1,3 разы, пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 40%, птушкі — у 3 разы.»

Бешанковіцкі раён традыцыйна меў нядрэнныя вынікі ў жывёлагадоўлі. За 9 апошніх гадоў не ў апошнюю чаргу намаганнямі кіраўніка раёна яны значна выраслі. За 2016 год у сярэднім на карову ў Бешанковіцкім раёне надаілі 5 401 кг малака. Гэта другі паказнік у вобласці.

Іншы паказнік, якім мог пахваліцца раён у 2015-м годзе, была ўражджайнасць зерневых культур, якая склала больш за 40 цэнтнераў з гектара, а валавы збор дасягнуў амаль 70 тыся тон.

Але якую выгоду ад гэтага мае просты жыхар Бешанковіцкага раёна? Па велічыні заробкаў раён займае перадапошняе месца ў рэспубліцы. І тое — галоўны мінус у ацэнцы Л.Пянькоўскага як кіраўніка, якую яму выстаўляюць людзі. Хоць перашкодай у пераадоленні чарговай ступенькі кар’ернай лесвіцы, як бачым, у Беларусі гэта не з’яўляецца.

Пры Л.Пянькоўскім у раёне пачалася чарада імклівага закрыццяў школаў. За 9 гадоў, якія Л.Пянькоўскі кіраваў раёнам, у шматлікіх вёсках у Бешанковіцкім раёне так і не было створана ніводнага прадпрыемства, якое б дазволіла маленькім рэгіёнам узняцца на ногі. Як вынік — у раёне катастрафічна зменшылася і працягвае змяншацца насельніцтва.

Калі па перапісу 2009 года, у пачатку кар'еры Пянькоўскага, у раёне пражывала 18 516 чалавек, то на пачатак мінулага года - толькі 15 914 чалавек.

Са здаровым ладам жыцця і са спортам у раёне таксама існуюць праблемы. Зразумела, што пасада патрабавала, каб Леанід Канстанцінавіч цікавіўся спартовымі справамі, і спорт неяк у раёне фінансаваўся. Але асабіста ў спартовым жыцці раёна кіраўнік не ўдзельнічаў, а таму нейкага асаблівага імпульсу ні футбол, ні хакей у раёне не атрымалі.

Тое, што ў нашым раёне не на належным узроўні знаходзіцца культурная спадчына, таксама не сакрэт. Большасць аб’ектаў, якія ўваходзяць у Спіс помнікаў культуры і павінны ахоўвацца дзяржавай, у раёне занядбаныя. Тое можна сказаць пра Двор Нізгалаўскі панскі дом і парк, пра парк «Саломінка» у Дабрыгорах, пра шматлікія курганы і могільнікі на тэрыторыі раёна. Некаторыя з іх нават раскопваліся для падсыпкі дарог.

Не ўпрыгожвае паслуговы спіс былога ўжо старшыні райвыканкама і бешанковіцкі басейн, будаўніцтва якога было распачата ўвосень 2013 года і праз год спыненае.

Адным словам, дасягненні Бешанковіцкага раёна пачынаюцца і заканчваюцца лічбамі ў справаздачах, і не маюць аніякага дачынення да жыцця бешанкоўцаў.

А.Тутэйшы

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #339 14.05.2017 19:38 @ [ нет имени ]

    ну в сельских районах хоккей и не развивается, да и бассейны так "быстро " не строятся. Сельское население во всех районах уменьшается.

    А вот зарплата позорная - это конечно -- МИНУС... Может и Оршу в зарплате "опустит"?

  • #340 15.05.2017 13:40 @ Виталий

    В мае 2017 года мне посчастливилось приехать в г.п.Бешенковичи и принять участие в торжественных мероприятиях, посвящённых Дню Победы.

    Приятно удивлён тем, что несмотря на экономическую ситуацию в стране на улицах районного центра чистота и порядок, места воинской славы-братская могила, Курган Славы, Аллея Славы – благоустроены. Видно, что вопрос поддержания таких мест в надлежащем состоянии находится на контроле у местной власти.

    Что касается закрытия малокомплектных сельских школ, то подобная ситуация наблюдается по всей стране, а не только в Бешенковичском районе. Да и численность населения в сельских районах уменьшается по всей Витебской области.

    Знаю, что в Бешенковичском районе хорошо развивается волейбол, которым занимаются не только дети, но и взрослые.

    1. #344 23.05.2017 15:58 @ [ нет имени ]

      Чистый и ухоженный в Бешенковичах только центр возле РИК и то с натяжкой. По периферийным улицам не то что ехать, ходить сложно особенно в темное время суток. Можно ноги покалечить.

  • #405 20.09.2017 00:19 @ [ нет имени ]

    Чмо одним словом) Зажрались твари. Морды поотрастили, а совести как не было так и нет. Ниче ниче, скоро проголодаетесь