beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

13.09.2017 07:17

151 просмотр

0 комментариев

«Уладар сяла-2017» у Астроўне

15-га верасня ў аграгарадку Астроўна каля Астровенскага сельскага Дома культуры пройдзе абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2017». За ганаровае званне збіраюцца пазмагацца 13 лепшых маладых сем’яў Віцебшчыны, якія сталі пераможцамі раённых этапаў. Бешанковіцкі раён прадставіць маладая сям’я Віталя і Таццяны Кляменцьевых з Астроўна.

Конкурсная праграма складаецца з васьмі выпрабаванняў, падчас якіх удзельнікі павінны прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, гаспадарлівасць, сялянскі спрыт і кемлівасць.

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Віцебскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст