beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.08.2019 12:44

378 просмотров

0 комментариев

У Бешанковічах у школе № 1 ідзе рамонт даху (фота)

На тэрыторыі СШ № 1 у Бешанковічах каторы тыдзень кіпіць праца. Мясцовая ПМК-41 вядзе рамонт даху. Менавіта наша МПК выйграла тэндар на рамонт, прапанаваўшы яго зрабіць за меншую суму грошай.

Праўда, закупіць будматэрыялы па зьніжаных коштах сёньня немагчыма, а таму ПМК прыйдзецца эканоміць на заробках работнікаў, якія і так "рэкордныя" ў рэспубліцы.

Як сьведчыць пашпарт аб'екта, рамонтныя работы распачаліся 4-га ліпеня, і мусяць закончыцца 26-га жніўня. Праўда, ужо ходзяць чуткі, што работы зацягнуцца да верасня, а таму пачатковую школу з СШ №1 будуць пераносіць у будынак былой ужо гімназіі.

Чуткі чуткамі, але ж, сапраўды, 26-га жніўня ў нас можа плаўна перайсьці ў 1-га верасьня. А калі яшчэ і надвор'е сапсуецца канчаткова?

Рабочыя, якія працавалі на аб'екце і перацягвалі ўцяпляльнік, таксама наконт своечасовага заканчэньня работ настроены не вельмі аптымістычна.

Але тэрміны тэрмінамі, а вось плітку, якой была забрукаваная тэрыторыя школы, ламаць было ня трэба. Яна ж пад коламі магутнай тэхнікі пакрышылася так, што замена яе абыдзецца ня танна.

І няўжо інакш было нельга?

Г.Станкевіч

Последние новости