beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

10.08.2019 22:26

221 просмотр

0 комментариев

ДАІ распачала паляванне на кіроўцаў без тэхагляду

ДАІ ўзмацніла кантроль за бяспекай на дарогах. Апроч гэтага, працягваецца сапраўднае паляванне на кіроўцаў, якія не прайшлі тэхагляду ўласных аўтаў.

«Знаходзіць кіроўцаў, якія ігнаруюць працэдуру тэхагляду, якія не атрымалі допуску да ўдзелу ў руху. І ў абавязковым парадку будзем праводзіць зверку з базамі звестак аб праходжанні тэхагляду і выяўляць кіроўцаў з падзельнымі адзнакамі праходжання тэхагляду», – кажа Аляксандр Цагельнік з Упраўлення ДАІ МУС.

Да прыкладу, у Гомельскай вобласці толькі за 8-га жніўня выявілі 187 асобаў без тэхагляду. Агулам жа па краіне сёлета такіх кіроўцаў аказалася больш за 195 тысячаў. Паўторна з парушэннем затрымалі 75 тысячаў аўтаматараў.

Масавае ігнараванне працэдуры тэхагляду пачалося пасля ўвядзення ў 2014 годзе «падатку на допуск да дарожнага руху». У красавіку падатак абяцалі змяніць і адвязаць ад тэхагляду, але палёгкі не адбылося.

«Склалася такая сітуацыя, што шмат хто не плаціў… Не праходзілі тэхагляду і дарожны падатак. Яны чакалі першага красавіка, калі было паабяцана, што будуць зніжкі. І можна будзе аплочваць дарожны падатак толькі на некалькі месяцаў», – кажа інструктарка ў кіраванні аўтам Марыя Вашкевіч.

Падатак на карыстанне дарогамі памерам прыблізна $ 100 – немалы выдатак для бюджэту шмат якіх беларусаў.

Кіроўцы кажуць, што папросту чакаюць да першага штрафу, які складае тры базавыя велічыні. І толькі пасля гэтага пачынаюць задумвацца пра паездку на СТА.

«Статыстыка, на жаль, прыгнятае: з 2014 года мы назіраем падзенне штогод на 10 %. Уявіце, што да 2019 года прыблізна мы гэта падзенне ацэньваем на 50 % у параўнанні з 2014 годам», – кажа начальнік менскага філіялу «Белтэхагляду» Сяргей Каравацкі.

Агулам па краіне маем 2 400 000 транспартавых сродкаў, а гэта азначае што 1 200 000 з іх сёлета будуць без тэхагляду. А гэта ўжо значная праблема бяспекі, бо нават з тых машын, што прыехалі на тэхагляд, кожная пятая мела тэхнічныя няспраўнасці.

«І мы як працаўнікі прадпрыемства «Белтэхагляд» і кіраўніцтва Міністэрства транспарту выступаюць за адвязання гэтае дзяржаўнае мыты ад працэдуры дзяржтэхагляду», – дадае Каравацкі.

Аднак пакуль праблему развязаць спрабуюць толькі рэйдамі ў пошуках неплацельнікаў.

Кірыл Смяглікаў, «Белсат»

https://belsat.eu/in-focus/dai-raspachala-palyavanne-na-kiroutsau-bez-tehaglyadu/

Последние новости