beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

11.08.2019 10:35

311 просмотров

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 11-га жніўня (фота)

Бешанковіцкі рынак перад мядовым спасам, які адзначаецца ў сераду, ужо з мёдам. Паўлітровы слоік, як і раней, каштуе 7 рублёў. На рынку з’явіліся і першыя яблыкі, праз тыдзень, 18-га жніўня, яблычны спас.

Кошт яблыкаў - адзін рубель за кілаграм.
Сёньня з раніцы ідзе дождж, а таму на рынку пануюць парасоны.
Памідоры на рынку апусьціліся максымальна да 1,5 рубля. Можна набыць і танней.
Нягледзечы на тое, што збор брусьніцаў дазволены толькі з заўтрашняга дня, 5-літровае вядро ўжо сёньня прадаюць за 12-13 рублёў.
Добрая бульба каштуе адзін рубель, але тыя, каму патрэбныя грошы, прадаюць і танней.
Вось такія агуркі каштуюць 1,5 рубля за кг.

Ёсць на рынку і апошнія (?)чарніцы.

На рынку шмат прадавачак-пенсіянераў. Яны не баяцца ні холаду, ні дажджу. Тут жа стаіць іхні транспарт.
З дазволу шаноўнай спадарыні, якая не пабаялася сфоткацца, наступнае фота.
Г.Станкевіч

Последние новости