beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

12.08.2019 19:48

141 просмотр

0 комментариев

Паліцэйскі ў Маскве ўдарыў затрыманую дзяўчыну кулаком ў жывот. Яго ідэнтыфікавалі ВІДЭА

Падчас мітынгу апазіцыі ў Маскве 10-га жніўня было нямала затрыманняў. Але найбольшую ўвагу прыцягнула затрыманне 26-гадовай Дар’і Сасноўскай. Гэты момант трапіў на відэа.

Дзяўчыну пад рукі цягнуць два супрацоўнікі Расгвардыі — яны цалкам абмундзіраваныя, у шлемах, бронежылетах. Дар’я спрабуе вырвацца з гэтых «абдымкаў». У адзін з такіх момантаў «касманаўт» проста бярэ і б’е дзяўчыну кулаком па жываце.

«Я прасіла, каб мне не рабілі балюча. „Ты брыкаешся“, — адказалі мне. Мы ідзем-ідзем, а потым ён ці то спатыкаецца, ці то дубінка падае з рук, і ён мяне б’е», — расказала Дар’я расійскім журналістам.

«Гэта дзіка непрыемна. У мяне неяк адразу скрывіла ўсё, я не магла ўздыхнуць, неяк замкнулася ўсё вось тут. Печань, рэбры... Далей я не асабліва разумела, што адбывалася — я проста разумею, што мяне далей цягнулі і засоўвалі ў аўтазак», — кажа Сасноўская.

Дзяўчына працуе статыстам. Затрыманне 10 жніўня было першым у яе жыцці. Яна кажа, што вельмі кепска сябе адчувае пасля гэтага інцыдэнту.

12 жніўня Дар’я Сасноўская разам са сваёй адвакаткай звярнулася ў Следчы камітэт з заявай аб збіцці. СК мае намер правесці праверку па гэтай сітуацыі.

Сайт Baza.media назваў імя паліцэйскага, які ўдарыў дзяўчыну. Ім аказаўся Сяргей Цыплакоў, яго імя выдалі калегі. Цыплакоў з’яўляецца супрацоўнікам пятага батальёна 2-га аператыўнага палка галоўнага ўпраўлення МУС па Маскве.

Паліцыянт адмаўляецца размаўляць з журналістамі, ён пачысціў усе свае акаўнты ў сацыяльных сетках, змяніў імёны і выдаліў фоткі.

Адметна, што сітуацыя выклікала абурэнне не толькі ў палітызаванай частцы грамадства, але і ў шоу-бізе. Папулярны расійскі спявак Ягор Крыд напісаў у інстаграме, што спадзяецца на пакаранне вінаватага. «Я асабіста падаў запыт і мне паабяцалі яго знайсці», — запэўніў Крыд.

Не застаўся ў баку і прадстаўнік ад Расіі на Еўрабачанні Сяргей Лазараў. «Гэты „нечалавек“ яшчэ пры выкананні! Хацелася б пабачыць яго твар. Стыдоба! Ганьба», — напісаў Лазараў.

У Беларусі быў падобны выпадак. У ліпені 2005 года падчас акцыі памяці Змітра Завадскага на Кастрычніцкай плошчы амапавец ударыў па твары ўдаву Завадскага Святлану.

https://nn.by/?c=ar&i=235376

Последние новости