beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

14.08.2019 15:42

259 просмотров

0 комментариев

Другі год у цэнтры Бешанковічаў не працуе магазін «Дзяжурны»

Больш выгаднага месца для гандлёвага аб’екта ў Бешанковічах, чым магазін «Дзяжурны», вы ня знойдзеце. А ўсё таму, што магазін ляжыць блізу самой аўтастанцыі. Раней, каб атрымаць максімальны прыбытак ад выгаднага месца разьмяшчэньня, ён працаваў у дзьве зьмены, з 6-00 да 23-00.

Акрамя жыхароў Бешанковічаў, якія завітвалі сюды рэгулярна, гэты магазін быў кропкай для закупак пасажыраў усіх аўтобусаў.

Колькі прыбыткаў магла б прыносіць гэта гандлёвая кропка штомесяц? Думаецца, аніяк ня меньш за 20 - 30 000 беларускіх рублёў. А ўлічваючы тое, што магазін "Дзяжурны" раней працаваў і прадаваў гарэлку да 23 гадзін, то прыведзеная сума магла вырасьці разы ў паўтара.

Адразу, пасьля таго як магазін зачынілі, на ягоных дзвярах красаваліся дзьве вось такія абвесткі.

Але за цэлы год жажаючых тут працаваць не знайшлося. Магазін адстаяў зачыненым палову мінулага лета, восень, зіму, вясну і новае лета.

За гэты час Бешанковіцкае райпо ўзьняло з руін і попелу Шуміліншчыну, зноў павысіла ўсе свае паказьнікі, як найлепшае райпо Віцебскай вобласьці, а на маленькі магазін у самым цэнтры Бешанковічаў нібыта забылася.

Зараз на магазіне вісіць вось такая абвестка:

Колькі ж будзе доўжыцца гэты суперрамонт магазіна, і ў якія страты для раённага бюджэту гэта выліваецца?

Гэты магазін прасілі ў арэнду многія прадпрымальнікі з Бешанковічаў. Але пагадзіцца на тое райпо не змагло. Як гаворацца: "І сам не "гам", і другому ня дам."

Г.Станкевіч

Последние новости