beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.08.2019 22:51

435 просмотров

0 комментариев

Бешанковіцкая гімназія — абсалютны лідар сярод усіх школ раёна на цэнтралізаваным тэставаньні

У інтэрнэце з’явіліся даныя пра вынікі цэнтралізаванага тэставаньня за 2019 год. Прыйшлося папацець і папрацаваць з табліцамі, прааналізаваць іх. Вынік аналізу ўразіў: тая ўстанова адукацыі, якую ў Бешанковіцкім раёне пасьпяшаліся сёлета зачыніць, паказала найлепшыя вынікі па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, ангельскай, беларускай і рускай мовах.

Матэматыка. З 2048 навучальных установаў Рэспублікі Беларусь, выпускнікі якіх здавалі матэматыку, нашыя гімназісты паказалі 162 вынік. Тэставаньне праходзілі 10 чалавек. Іхні сярэдні бал склаў 64,8.

Для параўнаньня: СШ № 1 Бешанковічаў: тэставаньне праходзілі 10 вучняў, сярэдні бал 46,1. 1490-е месца ў рэйтынгу навучальных установаў.

СШ № 2 Бешанковічаў: тэставаньне праходзілі 17 вучняў, сярэдні бал 45,41. Гэта 1564-е месца ў рэйтынгу навучальных установаў.

Беларуская мова. Усяго ў рэйтынг-спісе 1949 навучальных установаў. Наша гімназія на ЧАЦВЁРТЫМ месцы ў Рэспубліцы Беларусь — адзіны яе выпускнік, які праходзіў ЦТ, набраў 93 балы.

На 529-м месцы Бачэйкаўская ДС-СШ. Тэставаньне праходзілі 3 вучні, сярэдні бал — 62,67.

На 1036 месцы СШ № 2 Бешанковічаў: тэставаньне праходзілі 8 вучняў, сярэдні бал 53,88.

Руская мова. 26-е месца ў рэйтынгу з 1799 навучальных установаў займае Астровенская ДС-СШ. Яе адзіны тэстовец набраў 77 балаў.

А бешанковіцкую гімназію прадстаўляла 15 вучняў. Яны набралі ад 41 да 90 балаў (сярэдні бал 66,8) і 241-е месца ў рэйтынгу.

На 748-м месцы СШ № 1. Тут тэставаньне праходзілі 19 вучняў. Сярэдні бал 56,11. (Максімальны бал

— 82, мінімальны 34).

На 1193-м месцы СШ № 2. Тэставаньне праходзіў 21 вучань. Сярэдні бал 46,9. (Максімальны бал

— 81, мінімальны 25).

Фізіка. Бешанковіцкая гімназія займае 58-е месца з 1875 навучальных установаў рэспублікі, якія ўдзельнічалі ў тэставаньні. Тэставаньне праходзілі 6 вучняў, сярэдні бал 72,33. (Максімальны бал — 97, мінімальны 59).

На 69-м месцы Ржаўская ДС-СШ. Адзіны тэстовец набраў 71 бал.

На 541-м месцы Бешанковіцкая СШ № 1: тэставаньне праходзілі 6 вучняў, сярэдні бал 57,5. (Максімальны бал — 77, мінімальны 36).

На 1659-м месцы Бешанковіцкая СШ № 2: тэставаньне праходзілі 10 вучняў, сярэдні бал 39,5. (Максімальны бал — 61, мінімальны 10).

Хімія. З 1747 удзельнікаў тэставаньня бешанковіцкая гімназія на 65-м месцы з 72,8 баламі. Тэставаньне праходзілі 5 навучэнцаў. (Максімальны бал— 84, мінімальны 59).

На 319-м месцы Бешанковіцкая СШ №1: тэставаньне праходзілі 3 вучні, сярэдні бал 62,33. (Максімальны бал - 75, мінімальны 54).

На 539-м месцы Бешанковіцкая СШ № 2: тэставаньне праходзілі 4 вучні, сярэдні бал 56,75. (Максімальны бал — 77, мінімальны 32).

Біялогія. У бешанковіцкай гімназіі 116-е месца сярод 2038 навучальных установаў. Тэставаньне праходзілі 6 вучняў, сярэдні бал 74,17 (Максімальны бал— 92, мінімальны 53).

На 923-м месцы СШ №1. 5 удзельнікаў, сярэдні бал 52,8. (Максімальны бал — 69, мінімальны 38).

На 1525-м месцы СШ №2. 10 удзельнікаў, сярэдні бал 44,3. (Максімальны бал — 74, мінімальны 19).

Ангельская мова. Бешанковіцкая гімназія займае 113 месца сярод 1525 навучальных установаў Рэспублікі Беларусь, 5 тэстоўцаў, сярэдні бал 72,6 (Максімальны бал — 82, мінімальны 53).

На 602-м месцы Астровенская ДС-СШ. Адзіны ўдзельнік тэставаньня набраў 57 балаў.

На 959-м месцы СШ № 2 Бешанковічаў: 4 удзельнікі тэставаньня, сярэдні бал — 50,25. (Максімальны бал —67, мінімальны 36).

На 1321-м месцы СШ № 1 Бешанковічаў: 10 удзельнікаў тэставаньня, сярэдні бал — 41,2. (Максімальны бал —57, мінімальны 16).

Статыстыка ўпартая рэч. Яе не пераспрачаеш. Яна ўпэўнена паказвае, што ЗАКРЫЦЦЁ БЕШАНКОВІЦКАЙ ГІМНАЗІІ — НАЙВЯЛІКШАЯ ПАМЫЛКА БЕШАНКОЎСКІХ (і іншых) ЧЫНОЎНІКАЎ.

Г.Станкевіч

Последние новости