beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

04.09.2019 19:37

1163 просмотра

0 комментариев

Дарога ў школу

Пазаўчора (2-га версьня) ў Бешанковічах у дзвюх школах распачаўся навучальны год. У СШ № 1 рамонт даху, які распачаўся ў ліпені, якраз завяршыўся да навучальнага года. Школьнікі атрымалі нават абноўленую дарогу да школы, за што вялікі дзякуй усім вялікім бешанкоўскім начальнікам. Вось толькі як звычайна не абыйшлося без лыжкі дзёгця. Амаль пад вокнамі школы ўжо стаіць вялікая лужына.

Тое возера людзі з добрым вестыбюлярным апаратам перадольваюць па бардзюрах, а вось пенсіянеры і іншыя няхай тут не цягаюцца.

Між тым у нас у Бешанковічах ёсць іншы падыход да асфальтавання вуліц і ходнікаў. Нядаўна, завітаўшы ў "Націвіта", я пабачыў сапраўды гаспадарскую кемлівасьць. Падзівіцеся на яе і вы.

На паніжэньнях тут пад ходнікамі паклалі трубы, па якіх вада сьцякае праз ходнік, а не зьбіраецца на праезнай частцы дарогі.

Мо для такога падыходу трэба закончыць якуюсьці будаўнічую акадэмію? А мо тут таму зрабілі па-чалавечаму, што тут працуюць белыя людзі, а дзеці калгасьнікаў няхай прывыкаюць пераадольваць цяжкасьці?

Г.Станкевіч

Последние новости