beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.09.2019 16:49

176 просмотров

0 комментариев

У Віцебскай вобласці фальшываманетчык друкаваў грошы на прынтары

У розных гандлёвых кропках Віцебска сталі знаходзіць фальшывыя 20-рублёўкі. Усяго было ўстаноўлена пяць падобных фактаў. Як правіла, імі разлічваліся на аб’ектах вулічнага гандлю і рынках, калі ажыццяўлялі нязначныя пакупкі.

Пасля гэтага падробкі пачыналі вандраваць з рук у рукі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Дзякуючы сумеснай аперацыі, якую правялі супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўдалося выйсці на след падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы 41-гадовы жыхар абласнога цэнтра.

У часе ператрусу ў яго ў кватэры былі выяўленыя надрукаваныя на лістах фармату А-4 фальшывыя грошы. Мужчына затрыманы.

https://nn.by/?c=ar&i=237007

Последние новости