beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.09.2019 17:02

271 просмотр

0 комментариев

Два гады таму ў Белавескай пушчы прапаў Максім Мархалюк. Што кажуць пра пошукі хлопца

16-га верасьня 2017 году каля вёскі Новы Двор Сьвіслацкага раёну прапаў 10-гадовы Максім Мархалюк. Пазьней у лесе знайшлі ровар хлопчыка. Шматдзённыя пошукі зьніклага з удзелам тысяч валянтэраў, ратавальнікаў, спэцтэхнікі, авіяцыі нічога не далі.

Максім Мархалюк, архіўнае фота

Дзяржаўны тэлеканал СТВ 8 верасьня згадаў пра гісторыю са зьнікненьнем. Начальнік аддзелу Галоўнага ўпраўленьня вышуку крымінальнай міліцыі МУС расказаў каналу пра тое, што справа дагэтуль ня спыненая — «актыўныя пошукавыя захады працягваюцца».

«Адна з прыярытэтных вэрсіяў, што ўсё ж такі ён заблудзіў у лясным масіве», — дадаў прадстаўнік МУС.

У час пошукаў разглядалася і крымінальная вэрсія, але апытаньне некалькіх тысяч чалавек і іншыя захады не далі пацьверджаньня як гэтай, так і ўсіх астатніх вэрсіяў.

Каардынатарка пошукавага атраду «Ангел» Крысьціна Крук расказала, што пошукі Максіма Мархалюка ў 2017 годзе былі «самымі маштабнымі і самымі цяжкімі» — удзел узялі 2000 валянтэраў.

https://www.svaboda.org/a/30154207.html

Последние новости