beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.09.2019 21:07

301 просмотр

0 комментариев

На дарозе каля Бешанковічаў, дзе 8-га мая разбіліся трое, нанесьлі разметку і паставілі указальнік «Небясьпечны паварот»

Ноччу 8-га мая 2019 года на дарозе Бешанковічы — Асавец адбылася жахлівая аварыя. У выніку трое пасажыраў — 27-гадовы і 26-гадовы мужчыны (два браты) і 23-гадовая жанчына, якія знаходзіліся на заднім сядзенні, загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адна 33-гадовая пасажырка з траўмамі была шпіталізаваная.

Участак дарогі, дзе адбылася аварыя, быў добра-такі пабіты. Неўзабаве пасьля аварыі (24-га мая) гэты ўчастак дарогі пачалі асфальтаваць. Прычым асфальт паклалі якраз да канца небясьпечнага паварота, на якім і адбылася аварыя. Далей засталася пабітая дарога.

А вось цяпер, у пачатку верасьня, на дарогу нанесьлі суцэльную разьдзяляльную паласу, якой раней тут не было наогул, і паставілі ўказальнікі «Небясьпечны паварот».

Гэтыя ўказальнікі вельмі ярка сьвецяцца ўначы, у чым можа пераканацца любы кіроўца, які тут паедзе ноччу.

Думаецца, калі б паварот быў імі абсталяваны і раней, нават п’янаму кідалася б у вочы, што дарога тут зьмяняе кірунак.

А.Тутэйшы

Последние новости