beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

10.09.2019 16:03

143 просмотра

0 комментариев

Навуковец ва Ўдмуртыі падпаліў сябе. «Калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці»

У Іжэўску 10 верасьня каля будынка Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі (рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі) незадоўга да пачатку сэсіі падпаліў сябе былы дырэктар Інстытуту чалавека Ўдмурцкага дзяржаўнага унівэрсытэту Альберт Разін. Пра гэта паведаміла выданьне Izhlife.


Альберт Разін

Зь ім былі транспаранты: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» і «Ці ёсьць у мяне Айчына?»

Пажарныя, якія прыехалі на месца здарэньня, пагасілі агонь. Пацярпелы знаходзіцца ў шпіталі ў крытычным стане, апёкі амаль на 100 працэнтах цела.

Як паведамляе «Дзелавы квадрат», сэсія Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі перанесена. Пасяджэньне адбудзецца 24 верасьня.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь — гэта апошні нацыяналізм Эўропы, — расейскі філёзаф Гаруноў

Альберту Разіну 79 гадоў. Ён кандыдат філязофскіх навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі Ўдмуртыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Удмурцкага нацыянальнага руху «Ўдмуртыя Кенеша».

Альберт Разін

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку мінулага года зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Моўныя тэсты для чыноўнікаў — што яшчэ пазычыць беларусам у каталёнцаў для сапраўднага дзьвюхмоўя

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Татарстане адмянілі абавязковае вывучэньне татарскай мовы

https://www.svaboda.org/a/30156627.html

Последние новости