beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

13.09.2019 20:49

188 просмотров

0 комментариев

Гомельскія школьнікі знялі відэа з пагрозамі настаўніцы: «Табе п...ц будзе!» Настаўніцу звольнілі

У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім настаўніца пагражае вучням школы партай і нецэнзурна лаецца.

Кадр з відэа

Як піша сайт «Моцныя навіны», відэа знятае ў адным з чацвёртых класаў гомельскай СШ № 15. Даслалі яго бацькі вучняў.

На запісе бачна, як жанчына занесла над галавой малога школьніка парту. Пры гэтым яна гучна крычыць: «Трэсну, а потым паглядзім! Я пайду ў турму, а табе п...ц будзе!» Са слоў жанчыны зразумела, што яна пераносіла парту, а вучань ці то засмяяўся, ці то пракаментаваў.

Вечарам 13 верасня ў школе прайшоў бацькоўскі сход. У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук, начальнік упраўлення адукацыі Сяргей Парошын ды іншыя чыноўнікі.

Парошын папрасіў у бацькоў прабачэння і абвясціў, што настаўніца звольненая. Яна выкладала ў другім класе, а ў чацвёрты ў дзень інцыдэнту трапіла на замену.

«Факты, выкладзеныя відэа, якое трапіла ў інтэрнэт, знайшлі сваё пацвярджэнне. Настаўніца пісала тлумачальную, яна ўсведамляе свае дзеянні як няправільныя. Мы шкадуем, што так атрымалася», — патлумачыў чыноўнік.

Паведамляецца, што жанчына адпрацавала ў школе 35 гадоў, ёй хутка на пенсію. Дарэчы, бацькі, чые дзеці вучацца ў другім класе, шкадуюць, што іх настаўніцу звольнілі. Яны лічаць, што звольненая настаўніца — добры педагог.

https://euroradio.fm

Последние новости