beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.09.2019 22:29

309 просмотров

0 комментариев

У Чашніках выклалі мапу раёна рознакаляровай пліткай

У Чашніках з рознакаляровай пліткі выклалі велізарную гісторыка-геаграфічную мапу раёна. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Авіжа.


Мапа, якая з'явілася каля музея ў гістарычным цэнтры горада, займае плошчу 432 квадратныя метры. На яе стварэнне спатрэбілася каля трох месяцаў. На мапе паказаныя асноўныя населеныя пункты, дарогі, Новалукомская ДРЭС, у будучыні з'явяцца і іншыя прадпрыемствы раёна. Уначы чырвонымі лямпачкамі падсвятляюцца кропкі, дзе ў гады Другой сусветнай вайны былі месцы масавых расстрэлаў людзей, спаленыя вёскі. Побач з мапай зрабілі назіральную пляцоўку, з якой можна пабачыць усю мапу.

Сёлета Чашнікі адзначаюць сваё 515-годдзе.

https://euroradio.fm/u-chashnikah-vyklali-mapu-rayona-roznakalyarovay-plitkay

Последние новости