beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

04.10.2019 16:33

205 просмотров

0 комментариев

Заўтра, 5-га кастрычніка, у Бешанковічах правядуць першы восеньскі кірмаш

У мэтах забеспячэння насельніцтва раёна бульбай, плодаагароднінай і іншай сельгаспрадукцыяй, таварамі народнага спажывання ў суботу, 5 кастрычніка, у райцэнтры будзе арганізаваны восеньскі кірмаш.

Гандлёвыя рады размесцяцца на цэнтральнай плошчы на вуліцы Камуністычнай. Кірмаш пачнецца ў 9 гадзін. Яго музычнае суправаджэнне возьме на сябе раённы вузел электрасувязі. Ствараць святочны настрой для землякоў будуць работнікі культуры, а пра ахову грамадскага парадку паклапоцяцца супрацоўнікі РАУС.

Традыцыйна ўдзел у кірмашы прымуць сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Алена МАРОЗАВА.

http://www.gztzara.by

Последние новости