beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

05.10.2019 17:17

383 просмотра

0 комментариев

Сёньня ў Бешанковічах прайшоў кірмаш (фота)

У першую суботу кастрычніка з надвор’ем у Бешанковічах пашанцавала. А таму кірмаш быў вясёлы і шматлюдны. Было на што паглядзець і было што купіць.

Скажам, саджанцы яблыні прадаваліся па 10 рублёў, а грушы — па 12.

Райпоўская капуста ішла па 54 капейкі за кг. Сёлета — гэта абсалютны мінімум.

Бульба была па 10 рублёў за сетку. А ў сетцы вядры 3 −3,5 бульбы. Вось і лічыце самі.

Найтаннейшы ячмень прадавалі па 3 рублі за вядро.

Кусаліся цэны на мяса. Але ж можна пабыць і на дыеце. Затое яблыкі былі па 1,5 рубля.

Таўсталобік прадаваўся за 3-97.


Г.Станкевіч


Последние новости