beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.10.2019 14:02

274 просмотра

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 6-га кастрычніка 2019 года (фота)

Першы кастрычніцкі рынак у Бешанковічах выдаўся халодным. Раніцай трава была белая, а ўдзень тэмпература не падымалася вышэй за 5 градусаў цяпла. Але гэта не спужала бешанкоўцаў, і рынак быў даволі вялікі.

Сезон журавінаў у Бешанковічах яшчэ працягваецца. Як і раней іх прадаюць па 3 рублі за літар.

Апошнія памідоры прапаноўвалі па 2,5 рублі. Гэтаксама каштуюць і перцы.

Яблыкі ўстойліва трымаюцца на 1,5 рублях за кілаграм. Грушы - 3 рублі.

Капуста, якую райпо прадае па 54 капейкі, на рынку каштуе 1 рубель. І мой прагноз, што яна не патаннее.

Квашаная капуста каштуе 2,5 рублі за кг.

Слоік мёду па-ранейшаму каштуе 7 рублёў.

А за паўлітра маліны просяць 2,5 рублі.

Г.Станкевіч

Последние новости