beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.10.2019 16:18

197 просмотров

0 комментариев

Дзьвіна ў Бешанковічах у кастрычніку 2019 года (фота)

Восень імкліва прынеслася да нас, хаця яшчэ дзён зь дзесяць таму нічога пра яе асабліва не нагадвала. І на пантоннай пераправе ўсе восеньскія прыкметы наяве.

Трава на берагах Дзьвіны яшчэ зялёная, але пачынае жухнуць, страчваць свае былыя бляск і колер.

Дрэвы абсыпаліся пазалотай, а іншыя ўжо абляцелі.

Хаця козы яшчэ прывычна пасуцца на прыдзьвінскіх берагах, зіма ўжо не за гарамі.

Пантонны мост яшчэ працуе. Плануецца, што ён будзе працаваць да 20-га лістапада, калі мароз тыя планы не падкарэктуе.

Г.Станкевіч, здымкі зробленыя 06.10.2019 а дзявятай раніцы.

Последние новости