beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.10.2019 18:36

172 просмотра

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне ўключаюць вулічнае асвятленне ў сельскай мясцовасці

Першымі святло атрымалі жыхары Улы і в. Ульянаўка. Крыху пазней вулічнае асвятленне было ўключана ў Будзілаве, Вяжышчы, Сініцах, Соржыцы. На чарзе Ржаўка, Верхняе Крывына і іншыя населеныя пункты.

Як распавёў рэдакцыі "Зары" старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.Шведаў, да 15 кастрычніка асвятленне будзе падключана ў буйных населеных пунктах. А да 1 лістапада "выйдуць з цемры» ўсе вёскі, іх у раёне налічваецца 239.

Як вядома, у мэтах эканоміі энергарэсурсаў на летні перыяд асвятленне пераводзілася ў рэжым чакання. Пасля яго адключэння праводзіліся неабходныя работы па абслугоўванні ліній, што павінна забяспечыць іх бесперабойную працу ў асенне-зімовы перыяд.

Последние новости