beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

10.10.2019 14:41

109 просмотров

0 комментариев

У Беларусі «не ўяўляецца магчымым» зрабіць цалкам беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ на зварот з просьбай перавесьці дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-3» цалкам на беларускую мову. Пэтыцыю падпісалі дзьве сотні чалавек.


Белтэлерадыёкампанія, архіўнае фота

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ на зварот з просьбай перавесьці дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-3» цалкам на беларускую мову. Пэтыцыю падпісалі дзьве сотні чалавек.

Пэтыцыя зьявілася як адказ на дазвол вяшчаньня ў Беларусі расейскага «патрыятычнага» тэлеканалу «Ратник». У Беларусі, адзначалі ў звароце, няма ня толькі ніводнага патрыятычнага, а і ніводнага беларускамоўнага каналу.

Генэральны прадусар генэральнага прадусарскага цэнтру Дзяржтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман адказаў на зварот: «У дадзены момант зрабіць канал поўнасьцю беларускамоўным не ўяўляецца магчымым».

Прычыны, зь якіх гэта немагчыма, ён не назваў, але заявіў, што «Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» — цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове (ад «Калыханкі» да музычнай «Наперад у мінулае»), а гэта больш за 5 гадзінаў на дзень. Гэты канал — «самы беларускамоўны» зь дзяржаўных, на астатніх яшчэ менш кантэнту па-беларуску.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэс-сакратарка Лукашэнкі: 30% на ТВ мае быць не беларускай мовы, а нацыянальнага кантэнту

Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб гэтым намесьнік гендырэктара «Беларусь-1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык».

Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадала прапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.

Міністар культуры Беларусі Юры Бондар казаў, што сумняецца, ці варта перакладаць кіно на беларускую: пытаўся, «ці маем мы права ўмешвацца ў задуму, творчую ідэю стваральніка фільму?»

https://www.svaboda.org/a/30209542.html

Последние новости