beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

11.10.2019 18:38

223 просмотра

0 комментариев

Прадаецца былы лагер «Арляня», што ляжыць каля вёскі Бараўцы Бешанковіцкага раёна

Апошні дзень, калі прымаюцца заяўкі на ўдзел у таргах, 24-га кастрычніка да 16 гадзін. Таргі прызначаны на 28-га кастрычніка.

Асноўная колькасць будынкаў у лагеры (а іх некалькі дзясяткаў) 1965 года пабудовы.

На кастрычнік - лістапад камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" прызначаныя аўкцыёны па 81 аб'екту. Сярод іх - былыя сацыяльныя, нежылыя, вытворчыя аб'екты.

Сярод пабудоваў, якія выстаўляюцца на аўкцыён, вельмі шмат будынкаў былых школаў і дзіцячых садкоў. У Бешанковіцкім раёне можна набыць дзіцячы сад у вёсцы Сініцы і былы аздараўленчы лагер у Бараўцах, а ў Аршанскім - цэлую базу адпачынку.

Усяго з пачатку года на таргах "Віцебскаблмаёмасць" прададзена 80 аб'ектаў на агульную суму звыш Br1,8 млн.

А.Тутэйшы

Последние новости