beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

15.10.2019 19:02

403 просмотра

0 комментариев

Ура! У гэту суботу будзе суботнік!

Як сёння паведаміла «Зара», на ўчорашняй планёрцы старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Булаўкін даў даручэнне падрыхтаваць распараджэнне аб правядзенні раённага суботніка.


Дадзенае мерапрыемства запланавана на суботу, 19-га кастрычніка.

- За тыдзень лісце бадай ападзе, і тады можна будзе правесці яго масавую ўборку, - падкрэсліў кіраўнік раёна.

Прадпрыемствы і арганізацыі будуць наводзіць парадак на сваіх замацаваных тэрыторыях. Раённыя ўлады таксама разлічваюць на актыўнасць насельніцтва, дапамогу і падтрымку з боку жыхароў раёна ў добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый.

http://www.gztzara.by

Последние новости