beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

04.11.2019 06:41

431 просмотр

0 комментариев

Сьвіцінскі свінакомплекс у Бешанковіцкім раёне выразалі цалкам. Чумы, кажуць, няма...

Інфармацыя атрыманая з неафіцыйнай крыніцы: сьвінагадоўчы комплекс «Сьвіціна» у Бешанковіцкім раёне, дзе напярэдадні налічвалася 22 000 свіней, цалкам выразалі. Два тыдні таму на мяса адправілі апошнюю партыю.

Спачатку на комплексе хацелі пакінуць 4000 галоў. Але потым атрымалі каманду: «Усіх пад нож!» І комплекс выразалі цалкам.

Але пуставаць ён будзе нядоўга. Тут ужо правялі трайную дэзінфекцыю. Кажуць, што паступіла ўказаньне завезці праз месяц на комплекс першую пробную партыю парасят. І ён узновіць сваю працу.

Вядома, што афрыканская чума патрабуе больш працяглага карантыну. Мабыць, у нашым выпадку мы сапраўды маем штосьці іншае. Але ж нам не правыклі тлумачыць. Мы таго ня вартыя, каб ведаць штосьці з першых вуснаў.

Нагадаем, што ў ліпені 2013 года на Свіцінскім комплексе была ўспышка «невядомага захворваньня», з-за якога комплекс давялося пускаць пад нож упершыню. Улады і тады адмаўлялі наяўнасьць афрыканскай чумы.

Пасьля таго выпадку ў раёне былі прынятыя надзвычайныя меры перасьцярогі, каб сітуацыя не паўтарылася. Але ж усё роўна не атрымалася.

Г.Станкевіч

Падрабязьней пра ўспышку «невядомага захворваньня» на Сьвіцінскім комплексе ў 2013 годзе чытаць тут:

http://beshankovichy.by/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE/126/

Последние новости