beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.11.2019 05:52

587 просмотров

0 комментариев

Суіцыд у Бешанковічах

Два тыдні таму Бешанковічы ўзарваліся ад жахлівай весткі пра чарговы суіцыд. Мне захацелася высветліць, што ж падштурхнула 20-гадовага юнака звесці з жыццём рахункі.

Аляксандр нарадзіўся ў вёсцы Вядзерава Бешанковіцкага раёна. Ягоныя бацькі былі пазбаўленыя бацькоўства, калі ён быў яшчэ 5-гадовым дзіцём. Разам з ягоным старэйшым братам яго памясцілі ў прыёмную сям’ю. З прыёмнай маці хлопцам пашанцавала. Нават калі ўжо сталі дарослымі, пакідаць сваю новую сям’ю яны і не думалі.

Жыццё ішло імкліва. Пасьля заканчэння 9-га класа Бешанковіцкай СШ № 1, юнак паступіў у Вульскі ліцэй. Яму, як сіраце, пачалі выплочваць нядрэнную пенсію. Атрымоўваў ён і стыпендыю, так што грошай на жыццё-быццё хапала. Больш таго, як гэта часта здараецца ў юнацкім асяродку, знайшліся сябры-сабутыльнікі, якія не дазвалялі ашчаджаць лішнюю капейку.

Пасьля адной з чарговых гулянак прыёмнай маці патэлефанавалі аж з Лепеля. Менавіта туды адміністрацыя ліцэя накіравала Аляксандра на лячэньне ад алкагалізму, папярэдне надзеўшы яму кайданкі. Прыёмная маці патлумачыла, што дазволу, каб накіраваць туды сына, у яе не пыталі. За тых жа хлопцаў, якія выпівалі разам з Аляксандрам, заступіліся родныя бацькі, якія свой дазвол на «лепельскі санаторый» не далі.

Перад заканчэннем ліцэя хлопца накіравалі на практыку ў «Бешанковіцкі камунальнік». Практыкі той фактычна не было. Спачатку было фарбаванне згародаў. Потым юнаку даручылі пераносіць лесвіцу, якой карысталіся жанчыны, што мылі вокны ў пад’ездах. Аніводнай гадзіны за рулём трактара ці са зварачным апаратам юнак не правёў.

Не дзіва, што Аляксандру не знайшлося працы і пасля заканчэння ліцэя. У «Камунальніку» яму прапанавалі ... падмятаць плошчу. Чым? Зразумела, мятлой. Пасьля першага выхаду на працу хлопец расказваў маці, што за гэтай працай яго бачылі і настаўнікі, і былыя аднакласнікі...

Больш падмятаць плошчу ён не пайшоў.

Маці параіла яму вучыцца далей, і юнак абраў прафесію агранома ў Смалянскім каледжы (цяпер ён ужо называецца Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж). Выпіўкі, якія здараліся ў Вуле, у Смалянах працягнуліся з новай сілай. Бо грошай на іх хапала, а сябры знайшліся новыя. Аднойчы на шыі ў Аляксандра маці заўважыла нейкія пацёртасці. Гэта ўжо пасьля сьмерці юнака ёй стала вядома, што першую няўдалую спробу суіцыду хлопец зрабіў у сваім інтэрнацкім пакоі. Сябрам было загадана пра тое маўчаць.

На практыку, пасля двух гадоў навучання, Аляксандр трапіў у «Палітаддзелец». Тут ён нейкі час папрацаваў, хаця здараліся і прагулы, з-за якіх падпісаць паперы аб практыцы прыйшлося толькі з трэцяй спробы.

А потым прыйшла тая чорная субота. Напярэдадні ён дапамагаў сябру выбраць красоўкі, дапамагаў клеіць шпалерамі пакой. Але ад удзелу ў сумеснай выпіўцы адмовіўся і пайшоў дахаты. Маці вытапіла лазьню, куды і адправіла яго памыцца. Але пайшоў ён зусім не ў лазьню...

Г. Станкевіч

Последние новости