beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.11.2019 20:08

296 просмотров

0 комментариев

Пры дарозе Віцебск — Бешанковічы на павароце да раённай бальніцы будуюцца прыпынкі для аўтобусаў (фота)

На адной з наўпроставых ліній у сакавіку 2018 года я задаў пытанне старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзю Шведаву. Яно тычылася неабходнасці ўсталявання на павароце да Бешанковіцкай раённай бальніцы афіцыйнага прыпынку для аўтобусаў.

Мая матывацыя была такой:

«Зараз прыпынку там няма, хаця аўтобусы рэгулярна спыняюцца і высаджваюць пасажыраў. Прычым часта яны спыняюцца, не з’язджаючы з праезднай часткі дарогі, тым самым ствараючы перашкоду для іншага транспарту. Узімку, калі дарога вузкая і слізкая, гэта асабліва небяспечна. Небяспека ўзрастае ў часы інтэнсіўнага руху транспарту, які звязаны з пачаткам і з заканчэннем працоўнага дня ў бальніцы.»

У лісце, які быў накіраваны мне 26. 03.2018 у адказ стаяла:

" Абсталяванне прыпынку для аўтобусаў у раёне паварота на ЦРБ на Віцебскім кірунку РУП «Віцебскаўтадарог», на чыім балансе знаходзіцца дарога пад’езд да г.п. Бешанковічы ад аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск, плануецца выканаць у 2019 годзе."

На здымку: белы аўтобус стаіць на неабсталяваным прыпынку. У яго ўваходзяць пасажыры. З кустоў на дарогу выходзіць чалавек. Пешаходны пераход тут таксама адсутнічае.


І вось напрыканцы 2019 года тое абяцанне нарэшце набыло рэальныя рысы.
Вось так выглядаў недабудаваны яшчэ прыпынак па абодва бакі дарогі 06.11.2019

Г.Станкевіч

Последние новости