beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

10.11.2019 10:45

300 просмотров

0 комментариев

Навіны бешанковіцкага рынку 10-га лістапада 2019 года (фота)

Лістападаўскі рынак у Бешанковічах пакрысе становіцца бяднейшым. Цяпер тут яўна пераважвае капуста. Ёсць яблыкі і грушы. Нязводны на рынку мёд. Яшчэ можна набыць апошнія журавіны.

Журавіны тыя каштуюць, як і раней 3 рублі за літр.

Свежая капуста застыла на цане 60 капеек.

Квашаная крыху патаннела да 2-х рублёў за кг. Салёныя гуркі каштавалі па 3 рублі за кг.

Яблыкі прадаваліся ў асноўным па 1,6 рубля. Грушы — ад 3-х да 3,5.

Мёд стабільна каштуе 7 рублёў за паўлітра.

Г.Станкевіч

Последние новости