beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

26.11.2019 17:50

242 просмотра

0 комментариев

Паромнай пераправы праз Дзьвіну ў Бешанковічах больш няма (фота). Пераправіцца можна на лодцы

Сёньня, 26-га лістапада 2019 года, вайскоўцы ў Бешанковічах пачалі разборку паромнай пераправы праз Дзьвіну.

Замест паромнай пераправы нейкі час будзе функцыянаваць лодачная. Яна прыпыніць сваю працу з надыходам маразоў, калі пераправа стане небясьпечнай.

Абвесткі пра зьмены вісяць тут жа, на дзьвінскім беразе, "цывілізавана" прымацаваныя да дрэва цьвікамі.

Г.Станкевіч

Последние новости