beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.01.2020 18:41

1951 просмотр

0 комментариев

Бешанковіцкі прадпрымальнік збірае грошы на «несучасны» дах

Уладзімір Рамановіч, заснавальнік брэнда «Belarusam», абвясціў збор грошай на будаўніцтва даху для ўласнае хаты. Жытло для сваёй сям’і — жонкі і двух сыноў — ён будуе ў райцэнтры Бешанковічы, і гэта ўжо другая спроба будаўніцтва: у лістападзе 2017-га года амаль гатовая хата з саламяных блокаў з невядомых прычынаў згарэла.

Міліцыянты не знайшлі вінаватых і нават не распачыналі крымінальную справу. Прадпрымальнік вырашыў пачаць усё занава: – Будуем на тым самым месцы. Шмат хто кажа, што нельга так, што кепская прыкмета… Але ж вунь у Японіі будуюць, і гэта наадварот лічыцца добрым месцам – бо знішчана негатыўная энергія. І ў Беларусі цэрквы адбудоўвалі на падпальных месцах, і нічога! Усе жывуць, і ўсім добра. Мы рукі не апускаем.
Хата павінна быць экалагічнай, вырашылі ў сям’і. І адпавядаць беларускім традыцыям. Таму дах у яе будзе не з сучасных матэрыялаў, а з дрэва, кажа Уладзімір Рамановіч: – Хочацца, па-першае, якасны матэрыял, цёплы матэрыял. Па-другое, раз дом у нас экалагічны, то мы хочам аднавіць працу з тымі матэрыяламі, якімі беларусы карысталіся раней, 100 – 200 гадоў таму. Гэта дах з драўніны – гэта дранка, або гэта дах з цёсавай дошкі.

Прадпрымальнік абвясціў збор грашовых сродкаў на выраб дранкі або цёсу – у залежнасці ад якасці драўніны на выдзеленым лясгасам участку. Ён хацеў бы сабраць 2 500 рублёў. А ў якасці падзякі гатовы прапанаваць ахвярадаўцам бясплатныя майстар-класы па будаўніцтве – як з улікам уласнага досведу, так і пад кіраўніцтвам вырабнікоў незвычайных будматэрыялаў. А таксама пачастункі паміж працай, сувенірную прадукцыю ўласнага вырабу і экскурсіі па Бешанковічах і ваколіцах.
Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя

Последние новости