beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

09.01.2020 18:21

378 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне брат брату зламаў нос. А з-за чаго — не памятае

У лістападзе 2019 года да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання прыцягнуты 29-гадовы жыхар Бешанковіцкага раёна.

У ходзе сумеснага распівання спіртных напояў ён ударыў брата кулаком у твар. Гэты ўдар з'явіўся прычынай адкрытага пералому касцей носа, што адносіцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

Выязное судовае пасяджэнне адбылося ў Бешанковіцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў з запрашэннем грамадзян, якія схільныя да гвалту ў побыце.

Абвінавачаны віну прызнаў, паказаў, што ўдарыў брата з-за сваркі, якая ўзнікла паміж імі. А вось прычыну сваркі ён назваць не змог, паколькі не памятаў з-за моцнага стану алкагольнага ап'янення.

У зробленым абвінавачаны раскаяўся. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, мае патрэбу ў лячэнні ад алкагольнай залежнасці.

Суд пагадзіўся з меркаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы і прызнаў зламысніка вінаватым у вышэй згаданым злачынстве. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ. Прысуд уступіў у законную сілу.

Пракурор Бешанковіцкага раёна малодшы саветнік юстыцыі А. Старчанка

http://www.beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/publikatsii/view/o-semejno-bytovom-nasilii-17209/

Последние новости